Гiсторыя кафедры

Кафедра беларускай мовы ў цяперашнім яе выглядзе вядзе сваю гісторыю ад 70 гадоў ХХ ст. У 1975 годзе кафедра беларускай і рускай моў была падзелена на кафедру беларускай мовы і кафедру рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства. Узначаліў кафедру беларускай мовы доктар філалагічны навук прафесар Уладзімір Васільевіч Анічэнка.

Імя Уладзіміра Васільевіча добра вядома не толькі ў беларускім мовазнаўстве, але і ва ўсім славістычным свеце. Ён з’яўляецца аўтарам каля 250 навуковых і вучэбна-метадычных прац. У 1976 г. Уладзіміру Васільевічу было прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР.

Подробнее: Гiсторыя кафедры

Выстава “Францыск Скарына. Чалавек Дасканалы”



01.11.2017 – група БФ-11 наведала выставачную залу ГДУ, дзе праходзіла выстава “Францыск Скарына. Чалавек Дасканалы”. Усе студэнты атрымалі задавальненне ад вялікай колькасці цікавых і прыгожых работ. Экскурсавод вельмі красамоўна распавядала пра гісторыю работ і іх аўтараў, пакінуўшы ў памяці дзяцей прыемныя ўражанні (Кузьміч Л.П.).

Бацькоўскі сход на філалагічным факультэце



11 лістапада 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся бацькоўскі сход.

Дэкан філалагічнага факультэта А.М. Палуян расказала пра факультэт, яго структуру, кафедры. Падрабязна спынілася на пытаннях, звязаных з атрыманнем стыпендыі, у тым ліку і сацыяльнай, матэрыяльнай дапамогай, пропускамі заняткаў, адлічэннем студэнтаў, асаблівасцямі арганізацыі вучэбных і вытворчых практык, магчымасцямі будучага працаўладкавання, атрыманнем другой адукацыі, вывучэннем кітайскай мовы і іўрыта.

Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава пазнаёміла бацькоў з структурай вучэбнага плана, раскладам, асаблівасцямі арганізацыі заліковай і экзаменацыйнай сесіі.

А.М. Воінава, намеснік па выхаваўчай рабоце, распавяла пра арганізацыю вольнага часу студэнтаў, атрыманне месца ў інтэрнаце, удзел у шматлікіх мерапрыемствах на факультэце і ва ўніверсітэце, студэнцкім самакіраванні і г.д.

Затым з бацькамі сустрэліся куратары акадэмічных груп – Н.П. Цімашэнка, дацэнт кафедры беларускай мовы, С.А. Вяргеенка, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі. У час гутаркі ўзнімаліся пытанні наведвання заняткаў, захавання правіл унутранага распарадку, папяховасць студэнтаў.






Універсітэцкія суботы-2017


11 лістапада 2017 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 35 вучняў са школ: ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 67 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія г. Калінкавічы”, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Калінкавічы”, а такасама іх настаўнікі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, платы за навучанне, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце В.М. Мельнікава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце Воінава А.М., намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Асабліва іх уразіў музей “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Зацікавіў вучняў і літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка”, дзе збіраецца і захоўваецца памяць пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай  вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, а таксама магчымасць стаць збіральнікам і аўтарам успамінаў сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.

Уразіла вучняў і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне нашых лепшых кабінетаў – Скарынаўскага, Канфуцыя, польскай мовы, іўрыта,  русістыкі.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

Подробнее: Універсітэцкія суботы-2017

Пра кафедру

Кафедра беларускай мовы ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны" размяшчаецца ў корпусе № 1 універсітэта па адрасе: вуліца Савецкая, 108, аўд. 2-22, тэлефон кафедры - 8 (0232) 512146,  e-mail:  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Загадчык кафедры - Воінава Алена Мікалаеўна кандыдат філалагічных навук дацэнт.

Зараз выкладчыцкі склад кафедры - гэта 14 чалавек, у тым ліку: 2 дактары філалагічных навук, прафесары, 9 кандыдатаў філалагічных навук, дацэнтаў, 1 кандыдат філалагічных навук, асістэнт, 1 старшы выкладчык, сакратар.

Выкладчыкі кафедры здзяйсняюць навучальную дзейнасць на філалагічным факультэце для студэнтаў спецыяльнасцей "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія", на гістарычным і юрыдычным факультэтах, а таксама на факультэце замежных моў і на факультэце пcіхалогіі іпедагогікі.

Штогод калектыў кафедры прымае актыўны ўдзел у цэнтралізаваным тэсціраванні. 
Кафедра беларускай мовы працуе ў адпаведнасці з сістэмай менеджмента якасці, паводле якой кожны супрацоўнік нясе персанальную адказнасць у межах сваё кампетэнцыі за якасць сваёй работы. 
Выкладчыкамі кафедры былі распрацаваны і ўключаны ў вучэбны працэс курсы лекцый па асноўных дысцыплінах кафедры, заснаваныя на перадавым педагагічным вопыце з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Штогод распрацоўваюцца дыдактычны матэрыял да практычных заняткаў, заданні для самастойнай і кантрольнай работ студэнтаў, складаюцца білеты да экзаменаў, заданні да кантрольных работ для студэнтаў завочнага факультэта. Распрацаваны вучэбныя базавыя і рабочыя праграмы па дысцыплінах кафедры.

Подробнее: Пра кафедру

Подкатегории

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates