Навуковая дзейнасць

На кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны сфарміравалася навукова-педагагічная школа “Беларуская лінгвістыка”.                                                                

Развіццё навукова-педагагічнай школы “Беларуская лінгвістыка” звязана з імем Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі. За 30 гадоў навукова-педагагічнай дзейнасці ў ГДУ доктар філалагічных навук прафесар У.А. Анічэнка сфарміраваў грунтоўную школу вучоных – кваліфікаваных спецыялістаў ў галіне беларускага мовазнаўства. За гэтыя гады аспіранты У.В. Анічэнкі падрыхтавалі і абаранілі 26 кандыдацкіх і 1 доктарскую дысертацыю.

Па ініцыятыве У.В. Анічэнкі пры кафедры беларускай мовы ў 1973 годзе была адкрыта аспірантура па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова. За перыяд дзейнасці аспірантуры ў ёй праходзілі навучанне 43 чалавекі, з якіх 36 паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі. На сённяшні дзень у аспірантуры навучаюцца 8 аспірантаў. Дзякуючы настойлівым намаганням У.В. Анічэнкі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны загадам БелВАКа ад 16.04.96 (загад № 57) зацверджаны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый К.02.12.03.

Дзякуючы настойлівым намаганням У.В. Анічэнкі пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны загадам БелВАКа ад 16.04.96 (загад № 57) зацверджаны Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый К.02.12.03. За перыяд дзейнасці Савета з 1996 па 2001 г.г. было абаронена 16 кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова. З 2001 па 2004 г.г. у Савеце было абаронена 17 кандыдацкіх дысертацый.

 

З 2002 года навукова-педагагічную школу “Беларуская лінгвістыка” ўзначальвае доктар філалагічных навук прафесар  член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі А.А. Станкевіч. А.А. Станкевіч з’яўляецца дырэктарам Навукова-даследчага інстытута гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, адкрытага пры ГДУ імя Ф.Скарыны ў2002 г., які паспяхова займаецца вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі і культуры. Члены кафедры беларускай мовы складаюць калектыў лабараторыі рэгіянальнай лексікалогіі  аддзела мовы, фальклору і культуры гэтага Інстытута.

Навуковая школа мае ўстойлівыя разнастайныя творчыя сувязі з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя М. Танка, Гродзенскім, Брэсцкім, Віцебскім Магілёўскім дзяржаўнымі ўніверсітэтамі, Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам, а таксама з вну Расіі і Украіны. Гэта членства ў Саветах па абароне дысертацый, навуковае кіраўніцтва аспірантамі, навуковае кансультаванне дактарантаў, апаніраванне і знешняе рэцэнзіраванне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшынства ў ДЭК, публікацыі артыкулаў у часопісах вну, сумеснае правядзенне канферэнцый і інш.

Члены навуковай школы ўдзельнічаюць у рэдакцыйных калегіях навуковых зборнікаў і  часопісаў: “Роднае слова”, “Известия ГГУ им. Ф.Скорины”, “Весці Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта”.

Асноўнымі напрамкамі сучаснай лінгвістычнай дзейнасці навукова-педагагічнай школы  “Беларуская лінгвістыка” з’яўляюцца:

  • Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі.
  • Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.

У адпаведнасці з гэтымі напрамкамі фармулююцца тэмы кандыдацкіх дысертацый, у якіх асвятляюцца заканамернасці фарміравання, гістарычнага развіцця лексічнага ўзроўню граматычнага ладу і словаўтваральнай сістэмы беларускай літаратурнай і народна-дыялектнай мовы, жанрава-стылявыя адметнасці, моўныя асаблівасці розных функцыянальных стыляў. У сувязі з адзначанай праблематыкай фарміруецца і тэматыка навукова-даследчай работы кафедры.

У цяперашні час на кафедры беларускай мовы выконваюцца навукова-даследчыя праекты:

  • «Стылістыка тэксту» - вывучэнне розна-ўзроўневых моўных адзінак тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці ў стылістычным аспекце – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова;
  • «Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту» - даследаванне моўных сродкаў выяўленчай выразнасці ў беларускім фавльклоным тэксце рознамй жанравай накіраванасці – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;
  • «Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў» - даследаванне фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў кагнітыўным аспекце – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;
  • «Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне» - даследаванне міфалагічнай прозы Бранска-Гомельскага пагранічча з выяўленнем у разнастайнасці фальклорна-міфалагічных уяўленняў рэгіянальна-лакальных, агульнаэтнічных і міжнічных элементаў – даследаванне вядзецца ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве)
2011 Навуковая дзейнасць. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates