Дбайная. Руплівая. Нястомная

 

i-10

Бог высявае з аднае сяўні

  І зерне й чалавека,

 Каб радзілі…

Р. Барадулін

У гэтым снежні спраўляе юбілей доктар філалагічных, прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. На філалагічным факультэце Аляксандра Аляксандраўна пачала працаваць у 1969 годзе і прайшла шлях ад выкладчыка да пасады прафесара кафедры беларускай мовы.

Вельмі адораная, таленавітая, яна створана для навукі, разумовай працы. Аляксандра Аляксандраўна атрымала класічную адукацыю, вучылася ў Томскім дзяржаўным універсітэце, валодае старажытнагрэчаскай, лацінскай, польскай, чэшскай мовамі… Закончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “Беларуская мова”, абараніла кандыдацкую “Лексіка грэка-лацінскага паходжання ў сучаснай беларускай мове (фармальна-семантычнае засваенне)”, а пасля і доктарскую дысертацыю “Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках”.

Беларуская філалогія стала лёсам. А напачатку была славутая Навагрудская зямля, бацькі, што далі трывалую жыццёвую аснову, навучылі такім важным першым словам. І не дзіва, што грунтоўныя лінгвістычныя веды спалучаюцца з глыбокім адчуваннем мовы, роднай, матчынай, ад маці і бацькі засвоенай. Бацькі навучылі і працаваць – шмат, старанна, адказна.

Шмат зроблена Аляксандрай Аляксандраўнай. І сённяшнія 340 навуковых  і метадычных работ не апошняя лічба ў спісе яе прац. Навуковыя  інтарэсы Аляксандры Аляксандраўны звязаны з пытаннямі сучаснай  і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай мовы, стылістыкі, культуры, культуры маўлення і рыторыкі. У ліку яе публікацый манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства, слоўнікі,  шматлікія артыкулы, апублікаваныя не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і замежных выданнях – “Baltistika”, “Kalbotyra” (Вільнюс), “Slavca orientalis” (Варшава), “Запісы” (Нью-Йорк), матэрыялы Міжнародных і Рэспубліканскіх канферэнцый. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена 9 кандыдацкіх дысертацый.

Больш за дваццаць год Аляксандра Аляксандраўна загадвала кафедрай беларускай мовы,  якую атрымала з рук яе стваральніка – доктара філалагічных навук, прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі. Аляксандра Аляксандраўна дастойна працягнула традыцыі, закладзеныя яе славутым папярэднікам: вынік яе намаганняў – кафедра аднадумцаў, высокапрафесійных і адданых сваёй справе навукоўцаў.  Настойлівая і ўпэўненая, яна бачыць перспектыву, умее арганізаваць,  валодае здольнасцю пераконваць,  матываваць.  Аляксандра Аляксандраўна раскрыла здольнасці, дапамагла вызначыцца, не згубіцца ў неабдымным свеце філалогіі многім з членаў кафедры. У яе асобе мы бачым  дарадчыка,  разважлівага, разумнага чалавека, здольнага зразумець, параіць, паспачуваць. Добразычлівая і мудрая, яна стварыла на кафедры атмасферу прыязнасці і сяброўства.

Сёння А.А. Станкевіч з’яўляецца  дырэктарам Навукова-даследчага інстытута гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, адкрытага пры ГДУ імя Ф.Скарыны. Інстытут паспяхова займаецца вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі і культуры. Члены кафедры беларускай мовы складаюць калектыў лабараторыі рэгіянальнай лексікалогіі  аддзела мовы, фальклору і культуры гэтага Інстытута.

Заслужаная, аўтарытэтная ў навуковым свеце, Аляксандра Аляксандраўна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца  членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі.

Колькі энергіі, цікавасці да жыцця, апантанасці ў справе! На ўсё хапае часу! Дзелавыя якасці чароўным чынам спалучаюцца з неверагоднай жаночай прывабнасцю і прыгажосцю, мэтанакіраванасць – з унутранай інтэлігентнасцю і стрыманасцю, моцны характар – з жаночай мяккасцю і пяшчотай.

Стварэнне ўласнага жыцця – найбольш складаны з усіх відаў чалавечай творчасці. У чым яно, гэтае “мастацтва жыцця”? Як паспець зрабіць усё, дзеля чаго створаны? Як дастойна пражыць на гэтым свеце?

Энергія розуму, дабрыні і прыгажосці рухае  Аляксандру Аляксандраўну наперад.  Наперад, да новых адкрыццяў, новых кніг, вучняў…

 

Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ад усяго сэрца віншуюць Аляксандру Аляксандраўну з юбілеем. Нам вельмі пашанцавала, што Вы – наш супрацоўнік, калега, сябар.  Побач з такім чалавекам лёгка: Вы ўмееце разумець людзей, заўважаць іх лепшыя рысы, падтрымліваць і словам, і справай. Вашай энергіі, аптымізму, здольнасці бачыць перспектывы і знаходзіць сілы для іх дасягнення можна пазайздросціць. Ад душы віншуем цудоўную маці, якая выхавала добрых сыноў, песціць унукаў. Бадзерасці Вам, сілы, натхнення. Няхай жыццё будзе шчаслівым!

                                                                                                                                                        

МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»

15 снежня 2021 г. у рамках стажыроўкі на кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі кафедры беларускай мовы А.М.Воінава і З.У. Шведава прынялі актыўны ўдзел у метадычным семінары «Практыка-арыентаванае навучанне ў ВНУ і школе: традыцыі і перспектывы».

Подробнее: МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»

Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».

ev

 

Подробнее: Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі

Прафарыентацыя абітурыентаў

IMG-be0571582046f831ceb3e5666ec38235-V

08.12.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 4 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 30 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 49 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

 

Подробнее: Прафарыентацыя абітурыентаў

Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні

26 лістапада 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавала і правяла традыцыйную, 13-ую па ліку, навукова-практычную канферэнцыю “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні”. Прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская выступіла анлайн на пленарным пасяджэнні з дакладам.

IMG-9bee7b70a54b3ef8ef8daa2a3964d863-V

 

IMG-22822a5158f17c22edbddf8cd771d22b-V

Подкатегории

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates