Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні – гэта карысны інструмент на ўроку беларускай літаратурыоку беларускай літаратуры

Сёння на філалагічным факультэце прайшла сустрэча студэнтаў 2-4 курсаў з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Есісам Яўгеніем Валер’евічам. Мы пазнаёміліся з паняццем КАЗ (кампетэнтнасна арыентаваныя заданні) і ключавымі пазіцыямі яго структуры. Для разумення гэтага паняцця мы выконвалі розныя цікавыя заданні: вылучалі ключавыя словы, скадалі пазлы, знаёміліся са структурнымі кампазіцыямі ў ходзе гульні. Вынікі сустрэчы нам, як будучым настаўнікам, будуць карыснымі ў прафесійнай дзейнасці. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні – гэта карысны інструмент на ўроку беларускай літаратуры па развіцці камунікацыі вучняў.

 

 Шаўцова  Кацярына

 Фелькіна Настасся

1694004449198

 

1694004449220

 

1694004449234

 

1694004449250

 

1694004449267

 

1694004449281

ВЫНІК ПЛЁННАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ТВОРЧАСЦІ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА

Значная падзея адбылася нядаўна – выхад у выдавецтве “Беларуская навука” першага тома 12-томнага навукова каментаванага збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Выданне падрыхтавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН БеларусіНаклад выдання – 1000 асобнікаў.

Кузьма Чорны (1990-1944) з’яўляецца знакавай постаццю беларускай літаратуры. Уявіць беларускую літаратуру без Кузьмы Чорнага немагчыма. Яго творчасць мела выключны ўплыў на развіццё беларускага мастацтва слова. За Кузьмой Чорным даўно і трывала замацаваліся вызначэнні: пісьменнік-філосаф,  пісьменнік-псіхолаг, пісьменнік-наватар. Празаiку беларуская лiтаратура абавязана значным ўзмацненнем фiласофскага гучання, паглыбленнем  псiхалагiзму. Дзякуючы Кузьме Чорнаму нацыянальная проза выйшла на якасна новы узровень у даследаваннi ўнутранага свету чалавека, вывучэннi яго свядомасцi.

Да гэтага часу найбольш значным выданнем спадчыны пісьменнка быў збор твораў Кузьмы Чорнага у 8 тамах, якое было ажыццёўлена 50 год таму. У 1980-я гады пабачыў свет 6 томны збор твораў класіка.

Кафедра беларускай літаратуры ганарыцца, што аўтарам прадмовы да новага збору твораў стала прафесар Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Гэта вялікая адказнасць і гонар, паколькі аўтарам прадмовы да 8-томнага выдання быў Алесь Адамовіч, а да 6-томнага – вядомы беларускі пісьменнік Міхась Стральцоў.

А.М. Мельнікава стала і мэтанактравана займаецца даследаваннем творчасці Кузьмы Чорнага. Асэнсаванню спадчыны пісьменніка была прысвечана кандыдацкая дысертацыя Анжэлы Мікалаеўны і манаграфія “Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага”. Вывучэнне творчасці празаіка было працягнута А. М. Мельнікавай і ў дысертацыі на атрыманне ступені доктара філалагічных навук.

1693379816772

 

1693379816791

ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ XXIX РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2022 ГОДА

Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2022 года. 

Пераможцамі 1 катэгорыі сталі

Таргонская А. В., выпускнік 2022 г., навуковая работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.

Пацягова А. А., выпускнік магістратуры 2022 г., навуковая работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.

Ніцыеўская К. В.выпускнік 2022 г., навуковая работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.

 

 

 

 

LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”: праца секцый

27 красавіка 2023 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. У якасці слухачоў прысутнічалі студэнты 1 і 3 курсаў, якія з цікавасцю выслухалі выступленні калег. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 12 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Фелькінай А., Язерскай М., Афанасенка К., Бусевай К., Пімінёнкава Т. Піменавай А., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2023”.

1682593252197

1682593252209

1682593252226

1682593354242

ВЫСТУПЛЕННЕ ПЕРАД ВЫКЛАДЧЫКАМІ

Пра высокі аўтарытэт выкладчыкаў нашага ўніверсітэта сведчаць пастаянныя запрашэнні выступіць з лекцыямі перад настаўнікамі горада і вобласці, бібліятэкарамі і іншымі прадстаўнікамі грамадскасці і работнікамі сферы адукацыі і культуры. Так, 3 красавіка прафесар кафедры беларускай літаратуры Мельнікава Анжэла Мікалаеўна па запрашэнні ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” выступіла з лекцыяй па беларускай літаратуры. Лекцыя выклікала вялікую зацікаўленасць выкладчыкаў каледжаў.

1680870163823

 

1680870163837

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates