LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”: праца секцый

27 красавіка 2023 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. У якасці слухачоў прысутнічалі студэнты 1 і 3 курсаў, якія з цікавасцю выслухалі выступленні калег. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 12 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Фелькінай А., Язерскай М., Афанасенка К., Бусевай К., Пімінёнкава Т. Піменавай А., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2023”.

1682593252197

1682593252209

1682593252226

1682593354242

2011 LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”: праца секцый. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates