Праграма “Маладое пакаленне”
6 – 10 лістапада 2017 года прадстаўнікі філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны наведалі г. Маскву і Уладзімір у межах праграмы “Маладое пакаленне”, арганізаванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь – Расійскім цэнтрам навукі і культуры ў Гомелі. Падарожжа аказалася надзвычай інфарматыўным і запамінальным для выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры к.ф.н. М. У. Аммон і І. А. Бажок, аспірантаў кафедр рускай і сусветнай літаратуры В.В. Ганчарова, рускага, сусветнага і славянскага мовазнаўства Ю.С. Іванчыкавай. Удзельнікі мерапрыемства наведалі галоўны будынак Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Чырвоную плошчу і Крамлёўскі палац, Вараб’ёвы горы, маскоўскі тэатр Новая Опера імя Я. У. Колабава ў межах спектакля “Багема”, пазнаёміліся з асноўнымі помнікамі хрысціянства ў г. Уладзіміры, сустрэліся з прадстаўнікамі Рассупрацоўніцтва ў галоўным офісе кампаніі. Варта заўважыць, што дэлегаты ГДУ здолелі выйсці далёка за межы першапачатковай мэты візіту, не толькі ўзбагаціўшы свае ўяўленні аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным, навукова-адукацыйным і культурным жыцці Расіі, але і істотна пашырыўшы міжнародныя знаёмствы факультэта з маладымі філолагамі і педагогамі з Абхазіі, Арменіі, Батсваны, В’етнама, Германіі, Малдовы, Польшчы, Шры-Ланкі, Паўднёвай Асеціі і іншых краін.