Беларуска-расійскія сувязі



27 – 28 сакавіка 2018 года асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі “О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей”. Мерапрыемства было арганізавана Каардынацыйным Саветам кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі. Форум быў прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечаны пытанням замацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе прыцягнення ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці.

Канферэнцыя адбылася ў Доме Масквы ў Мінску. У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел дэлегаты ад дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, студэнты і выкладчыкі вну, педагогі, сацыёлагі, палітолагі, а таксама прадстаўнікі СМІ. 






2011 Беларуска-расійскія сувязі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates