“Свабодны выбар–2019”
Выкладчыкі філалагічнага факультэта Мінакова Людміла Мікалаеўна, Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Фіцнер Таццяна Адамаўна прынялі ўдзел у якасці членаў журы у канферэнцыі “Свабодны выбар–2019”, якая праводзілася на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Вучні школ Гомеля і Мазыра падрыхтавалі цікавыя паведамленні па тэмах сваіх навуковых даследаванняў. Лепшыя вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.