Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”

24 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася чарговая Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”, якая праходзіла ў аўдыторыі 2-12 ГДУ імя Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем №1  дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна, якая вельмі шчыра прывітала ўсіх прысутных, настроіла на бадзёры лад  выступоўцаў і пажадала ім вялікіх поспехаў. Сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 2 курса філалалагічнага факультэта Арэшка Юлія Аляксандраўна.

 

На секцыйным пасяджэнні прынялі ўдзел і пазнаёмілі са сваімі паведамленнямі магістранты філалагічнага факультэта і студэнты 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. У час канферэнцыі былі агучаны такія тэмы як: “Злёсы ў жанравай cістэме А. Разанава” магістрантам Дакукіным А. Д., а таксама студэнтамі г. БФ-21: “Вобраз Франкі ў кантэксце жаночых вобразаў аповесці Э.Ажэшкі” (Юлія Арэшка), “Канцэпцыя чалавека ў рамане Кузьмы Чорнага “Пошукі будучыні (Тамара Кушнер), “Ідэйна-мастацкія адметнасці аповесцей Алены Брава” (Ангеліна Кузьміч), “Экзістэнцыйная праблематыка аповесці “Гісторыя хваробы” А. Федарэнкі (Яна Васькевіч), “Мастацкі свет ранняй прозы А. Федарэнкі” ( Марына Панчэня), “Урбаністычныя матывы ў зборніку “Вянок” М. Багдановіча” (Вікторыя Караткевіч), “Выяўленне Бацькаўшчыны ў лірыцы Л. Геніюш”.

Увогуле, для некаторых студэнтаў 2 курса, гэта быў першы вопыт выступлення на канферэнцыі, але яны не згубіліся і вельмі годна данеслі аўдыторыі свой матэрыял. Нельга не адзначыць яшчэ і той факт, што ўсе прысутныя вельмі ўважліва слухалі тэмы выступоўцаў, потым задавалі досыць цікавыя пытанні. Удзел у секцыі стаў карысным і павучальным для ўсіх прысутных.

                                                                                        Марына Панчэня

2011 Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Рэцэпцыя, паэтыка, герменеўтыка беларускай літаратуры: гісторыя і сучнасць”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates