Студэнцкая навукова канферэнцыя. Секцыя № 2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”
25 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне секцыі № 2 студэнцкай навуковай канфреэнцыі “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі”.
Кіраўніком пасяджэння стала дацэнт кафедры беларускай літаратуры, к.ф.н. Брадзіхіна Ала Васільеўна.
Сакратар пасяджэння - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спец. "Беларуская філалогія" Марыя Язерская.
На пасяджэні прагучалі цікавая і змястоўныя паведамленні, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснай беларускай літаратуры. Лепшыя даклады былі рэкамендаваны да публікацыі ў зборніку тэзісаў і артыкулаў, які будзе выдадзены па выніках студэнцкай канферэнцыі 2019 года.