Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства»
25 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце адбылася ХLVІIІ cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства». Секцыя №2 “Катэгорыя фантастычнага, містычнага і міфалагічнага: аспекты тэорыі і верыфікацыі” працавала ў аўдыторыі 2-12 першага корпуса ГДУ ім. Ф. Скарыны. Кіравала секцыйным пасяджэннем дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, якая звярнулася да прысутных з прывітальным словам і падбадзёрыла выступоўцаў перад выступам. Сакратаром канферэнцыі стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Язерская Марыя Сяргееўна.
У пасяджэнні прынялі ўдзел як студэнты акадэмічных груп БФ-21 і БФ-31, так і магістранты спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, якія прачыталі даклады “Міфалагічныя вобразы ў творчасці Я. Баршчэўскага” (магістрантка Прахарэнка Марыя), “Беларуская ментальнасць у творы В. Марціновіча «Сфагнум»” (Прахарэнка Руслан), “Ідэйна-мастацкія адметнасці зборніка «Горад у нябесах» А. Казлова” (Пархоменка Яўген), “Ідэйна-мастацкія асаблівасці містычнай аповесці «Ночы на Плябанскіх Млынах» Л. Рублеўскай” (Навуменка Крысціна), “Адметнасці ўвасаблення экзістэнцыйных страхаў у прозе Ю. Станкевіча” (Кавалёў Антон), “Хронафантастыка ў творчасці В. Гапеева” (Язерская Марыя), “Адметны голас А. Казлова” (Свірыдзенка Ганна).
Для большасці студэнтаў другога курса выступленне на гэтай навуковай канферэнцыі стала першым. Прысутныя з цікавасцю слухалі выступоўцаў і задавалі шмат пытанняў. Падобныя мерапрыемтвы дазваляюць студэнтам і магістрантам прадставіць вынікі сваіх даследаванняў шырокай аўдыторыі, атрымаць парады і заўвагі ад сваіх таварышаў, пазнаёміцца з вынікамі навукова-даследчай працы іншых студэнтаў.
Марыя Язерская, 2 курс