Адкрыццё філіяла кафедры

20 мая 2019 года ў “Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы імя Л.С. Выгоцкага” быў адкрыты філіял кафедры беларускай літаратуры Гомелькага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. З уступным словам выступіла намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Л.Л. Капаткова, якая пазнаёміла прысутных і растлумачыла першакурснікам важнасць падзеі. Супрацоўніцтва паміж  установамі працягваецца ўжо шмат гадоў, аднак зараз адносіны замацаваныя на афіцыйным узроўні, падпісана дамова паміж кіраўнікамі ўніверсітэта і каледжа. Адкрыццё кафедры скіравана на павышэнне ўзроўню даследчыціх здольнасцей навучэнцаў, навуковае кансультаванне, прафарыентацыйную работу, сумеснае правядзенне канферэнцый, арганізацыю сустрэч з вядучымі пісьменнікамі і навукоўцамі Беларусі і замежжа.

Мерапрыемства мела практычнае значэнне. З лекцыяй перад навучэнцамі першага курса выступіў д.ф.н., прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, які не толькі расказаў аб вучобе на філалагічным факультэце ГДУ, але і цікава распавёў аб значнасці літаратуры ў жыцці чалавека. Сустрэча стала добрай падставай для развіцця навукова-метадычных стасункаў паміж установамі вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.

Ірына Бажок

 

2011 Адкрыццё філіяла кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates