Да вытокаў душой дакрануўшыся!
3 лютага загадчык кафедры беларускай літаратуры доктар філалагічных навук прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер сустрэўся з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л.С. Выгоцкага. Месца сустрэчы абрана невыпадкова: у каледжы дзейнічае філіял кафедры беларускай літаратуры, працуюць выпускнікі філалагічнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.
На ўроку беларускай літаратуры для навучэнцаў 1 курса аддзялення “Дашкольная адукацыя” Іван Фёдравіч Штэйнер распавёў пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка-юбіляраў – Івана Шамякіна і Івана Мележа, успомніў цікавыя факты біяграфіі слынных літаратараў, расказаў пра цесныя сувязі мастакоў слова з Гомельскім дзяржаўным універсітэтам і філалагічным факультэтам.