Наведванне школы № 41

13 красавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар А.М. Мельнікава у межах прафарыентацыйнай работы наведалі школу № 41, дзе расказалі вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.

 Выкладчыкі кафедры пазнаёмілі выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.

Супрацоўнікі ўніверсітэта паведамілі вучням педагагічнага класа пра магчымасці паступлення ва ўніверсітэт на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў.

 І. Ф. Штэйнер і А.М. Мельнікава праінфармавалі вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказалі пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.

 

 

2011 Наведванне школы № 41. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates