Дні студэнцкай навукі на кафедры беларускай літаратуры
23 красавіка 2021 г. на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”. Кіравала секцыйным пасяджэннем № 1 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 3 курса філалалагічнага факультэта Ніцыеўская Катрын.
На секцыйным пасяджэнні са сваімі паведамленнямі выступілі студэнты 2, 3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта. Былі агучаны самыя розныя тэмы: “Вобраз жанчыны-маці ў аповесцях А. Брава” (Пімінёнкава Т.), “Феномен страху ў аповесці «Дзеці Гамункулуса» Л. Рублеўскай” (Ніцыеўская К.), “Адметнасці ўвасаблення містычнага пачатку ў малой прозе Л. Рублеўскай” (Навуменка К.), “Навуковае асэнсаванне плыні часу ў сучаснай беларускай прозе” (Язерская М.), “Праблема выбару і свабоды ў рамане «Любіць ноч – права пацукоў» Ю. Станкевіча” (Кавалёў А.), “Трагедыя Чарнобыля ў творах Ю. Станкевіча” (Прахарэнка Р.), “Меладраматычныя элементы ў п’есах А. Дударава” (Лаўрыновіч Н.).
Падчас канферэнцыі было зададзена шмат цікавых пытанняў. Удзельнікі з ахвотай адказвалі на іх, распавядалі аб уласных уражаннях, атрыманых пры вывучэнні твораў, дзяліліся планамі на будучыя даследаванні. У аўдыторыі склалася прыемная сяброўская атмасфера. Прысутныя ўважліва слухалі кожнага выступоўцу і далучаліся да абмеркавання.
Ніцыеўская Катрын