Паседжанне Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”

22 красавіка 2021 года адбылося паседжанне Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА “Гомельскага дзяржаўнага  ўніверсітэта імя Францыска Скарыны” (кіраўнік секцыі –Фіцнер Т.А., дацэнт кафедры беларускай літаратуры, сакратар – Уніятава Кацярына, студэнтка гр. БФ-21). З дакладамі на секцыі выступілі студэнты 2–4 курсаў Афанасенка К., Уніятава К., Таргонская Г., Барадзін В., Караткевіч В. і інш. Даследаванні студэнтаў прысвечаны асэнсаванню тэмы Першай сусветнай вайны ў творчасці М.Гарэцкага, Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі А.Вярцінскага, аналізу вобраза “новага чалавека” ў постсавецкай творчасці І.Шамякіна, урбаністычнай лірыкі Л.Дранько-Майсюка, працэсаў перцэптуалізацыі ў лірыцы У. Дубоўкі і некат. інш.

 

 

 

 

2011 Паседжанне Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates