Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Пошук": секцыя "Беларуская літаратура"

Прафесар кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна ўзяла ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 24 работы. Журы адабрала 7 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.

Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: беларуская жаночая паэзія міжваеннага перыяду, гендарны аспект у творчасці Элізы Ажэшкі, сабака як сімвал беларускага фальклору, адметнасць вобразнай сiстэмы паэзii А. Сыса: на прыкладзе зборніка "Берагi майго юнацтва", праблемы маладога пакалення праз прызму твораў Ю.Станкевіча, спецыфіка рэалізацыі тэмы падлеткавага ўзросту ў сучаснай беларускай літаратуры (на прыкладзе твораў Раісы Баравіковай “Казімір – сын Ягайлы + Насця з 8 “Б” =…”, Валерыя Гапеева “Мая мілая ведзьма”, Алеся Бадака “Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаеміцца”) і іншыя. 

1636007610750

 

2011 Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Пошук": секцыя "Беларуская літаратура". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates