Сустрэча з абітурыентамі
2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С.Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.