Секцыі студэнцкай навуковай канферэнцыі
27–28 красавіка 2022 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 25 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Ніцыеўскай К., Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Навуменка Х., Пацяговай А., Андрыянец Ю, Фелькінай А., Арэшка Ю., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2022”.