Аб прафарыентацыі

11 мая загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер у межах прафарыентацыйнай работы наведаў школу № 72, дзе расказаў вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны. І.Ф.Штэйнер пазнаёміў выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказаў пра высокі статус нашай навучальнай установы.

І.Ф.Штэйнер праінфармаваў вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказаў пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.

1653299387414

 

1653299387422

 

1653299387404

2011 Аб прафарыентацыі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates