МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ

Імя народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) займае годнае месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме. I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў.

4–5 кастрычніка 2022 года кафедрай  беларускай літаратуры праведзены Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі. 

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, пачынаючы з 2007 года, рэгулярна арганізуе навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя памяці нашага славутага земляка.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, начальнік навукова-даследчага сектара Р.В.Бародзіч, дэкан філалагічнага факультэта А.М.Палуян.

Прапанаваныя на абмеркаванне даклады вызначаліся глыбінёй разважанняў, разнастайнасцю тэматыкі. Яны сталі важкім даробкам у асэнсаванне праблем дыялектыкі рэгіянальнага, нацыянальнага і агульначалавечага ў славянскіх літаратурах, актуальных пытанняў літаратуразнаўства.

                                                                                                                                                        

1664887335566

 

1664887335582

 

1664887335597

 

1664887335614

 

1664887335645

2011 МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates