ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА
28 сакавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар кафедры А. М.Мельнікава разам з прадстаўнікамі іншых факультэтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага. Навучэнцы каледжа былі праінфармаваны пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якіх ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць выпускнікі педагагічных каледжаў, а таксама медалісты.
Навучэнцы былі азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.
Навучэнцы каледжа цікавіліся спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, правіламі прыёма на скарочаную форму навучання, тым, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Навучэнцам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце. Трэба адзначыць, што паміж Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжам імя Л. Выгоцкага і нашым універсітэтам усталяваны трывалыя і плённыя сувязі. На базе каледжа функцыянуе філіял кафедры беларускай літаратуры, а выпускнікі каледжа штогод становяцца студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны.
Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым новых выпускнікоў каледжа сярод нашых студэнтаў.