“ПІНСКАЯ ШЛЯХТА”: ЗАЎСЁДЫ АКТУАЛЬНАЯ

20 кастрычніка 2025 года ў сценах нашага ўніверсітэта адбылося ўнікальнае займальна-асветніцкае мерапрыемства, якое запомніцца ўсім прысутным. Група БФ-21, натхнёная драматургіяй першага беларускага класіка В. Дуніна-Марцінкевіча, пад кіраўніцтвам дацэнта Брадзіхінай А. В. вырашыла правесці практычны занятак па дысцыпліне “Гісторыя беларускай літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя” ў форме тэатральнай пастаноўкі. У цэнтры ўвагі аказалася знакавая п’еса “Пінская шляхта”, арыгінальны фанфік якой на сучасны лад і інсцэніравалі студэнты. Удзельнікі з захапленнем увасаблялі яркія характары і інтрыгі, якія пераплецены ў сюжэце п’есы. Атмасфера была напоўнена жвавымі дыялогамі, гумарам і эмацыйнымі момантамі, якія абуджалі цікавасць і захапленне гледачоў, у якасці якіх выступіла група ЖУР-21, што з цікавасцю назірала за выступленнем і шчыра падтрымлівала акцёраў апладысментамі.

Гэтая сцэнка стала не толькі магчымасцю для студэнтаў БФ-21 прадэманстраваць свае творчыя здольнасці, але і выдатным прыкладам таго, як класічная беларуская літаратура можа быць актуальнай і жывой нават у сучасным кантэксце. Усе прысутныя атрымалі незабыўныя ўражанні, а таксама яшчэ больш зацікавіліся гісторыяй беларускай культуры.

2011 “ПІНСКАЯ ШЛЯХТА”: ЗАЎСЁДЫ АКТУАЛЬНАЯ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates