«Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі»: 105-годдзе з дня нараджэння Шамякіна
30 студзення 2026 года кафедра беларускай літаратуры правяла круглы стол, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка, Героя Сацыялістычная працы Івана Пятровіча Шамякіна.
З уступным словам перад прысутнымі выступіў рэктар універсітэта Хахомаў Сяргей Анатолевіч.
Да ўдзельнікаў круглага стала з відэазваротамі і словамі ўдзячнасці звярнуліся дачка пісьменніка Таццяна Іванаўна Шамякіна (“Слова пра бацьку”) і Старшыня Савета пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Карлюкевіч Алесь Мікалаевіч (“Літаратура і сучаснасць”).
Загадчык кафедры беларускай літаратуры прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер выступіў з паведамленнем “Іван Шамякін і наш універсітэт”, узгадаўшы неаднаразовыя наведванні пісьменнікам нашага ўніверсітэта і сустрэчы са студэнтамі. Потым Штэйнер І.Ф. прадаставіў слова прафесару Фёдару Уладзіміравічу Кадолу, які распавёў пра ролю творчай спадчыны Івана Шамякіна ў выхаванні моладзі.
З аналізам мастацкіх тэкстаў пісьменніка-земляка выступілі ст. выкладчык кафедры англійскай мовы Ляшэнка Ангеліна Ігараўна (“Праблемы мастацтва ў прозе Івана Шамякіна”) і магістрант Самойлава Кацярына Васільеўна (“Драматычныя калізіі ў позняй творчасці Івана Шамякіна”). Пра багацце мовы твораў І. Шамякіна, у прыватнасці шырокага выкарыстання пісьменнікам фразеалагізмаў, удзельнікам сустрэчы распавяла прафесар Вольга Аляксееўна Ляшчынская.
Падвяла вынікі круглага стала віктарына па творчасці Івана Шамякіна, падрыхтаваная і праведзеная Брадзіхінай Алай Васільеўнай. Актыўныя студэнты па выніках віктарыны атрымалі салодкія прызы і сувеніры (“сэрца на далоні” і “валошкі”).











