Славянскія літаратурныя дажынкі – 2015


5 лістапада 2015 года «Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка ім. У.І. Леніна» правяла міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі – 2015». Удзельнікі свята назвалі яго фестывалем кнігі, творчасці і цеплыні. Праводзіцца гэта мерапрыемства ўжо ў 8 раз, але ў гэтым годзе яно супала з 10-ці годдзем «Саюза пісьменнікаў Беларусі».

Фестываль сабраў пісьменнікаў трох краін: Украіны, Расіі і Беларусі. Добрай традыцыяй такога мерапрыемства з’яўляецца «запальванне агня сяброўства». 




Вялікая колькасць удзельнікаў атрымалі юбілейныя медалі за сваю дзейнасць. Адным з іх быў Бацюшка Уладыка Стэфан. «Нужно, чтоб мы вместе несли всем благодатное слово Божие…. Никогда интернет не займёт то место, которое занимает книга», – казаў усім удзельнікам і гасцям Уладыка. 

Таксама, узнагароды атрымалі пісьменнікі ў розных намінацыях: проза, публіцыстыка, паэзія, дзіцячая літаратура, аўтарская песня. Імі сталі: Ю. Максіменка, Т. Курленка, І. Лосікаў, А. Белік і інш.

 



На фестывале прэзентаваліся ўсе літаратурныя навінкі 2015 года: «Гумар на пасашок» В. Лоўгача, «Медитации» Л. Бандарэвіч-Чарненка, «У падняпроўскім лузе» М. Слівы, «Ужин с живописцем» Г. Нячаевай і інш. Некаторыя з іх самі выходзілі і расказвалі пра свае кнігі. Прэзентавалі, у сувязі з 10-ці годдзем «Саюза пісьменнікаў Беларусі», і «Альманах літаратуры Гомельшчыны», у які ўвайшлі ўсе пісьменнікі.

 





 Не абышлося і без песен, якімі звычайна суправаджаецца любое мерапрыемства. Аднак у нашым выпадку, самі пісьменнікі спявалі песні. Гэта былі З. Горына, А. Белік, А. Бычкоў і інш.

 





2011 Славянскія літаратурныя дажынкі – 2015. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates