Сустрэча з загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнерам


31.01.2017 у Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы ў межах культурна-інфармацыйнага праекта “Гомель у асобах” адбылася сустрэча з прафесарам, д.ф.н., загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф.  Штэйнерам.

Кафедру беларускай літаратуры, якой прафесар І.Ф. Штэйнер кіруе з 1993 г., называюць цэнтрам культурнага і духоўнага жыцця горада і вобласці. Гэта адзіная ўніверсітэцкая кафедра ў Беларусі, пры якой створаны ўнікальны Музей беларускіх пісьменнікаў-выпускнікоў Гомельскага дзяржаўнага універсітэта.   

Свае вершы, прысвечаныя І.Ф. Штэйнеру, прачытаў выпускнік Гомельскага педагагічнага інстытута ім. У.П. Чкалава Міхаіл Буткевіч - адзіны ў СССР паэт-рабочы, які ўсё жыццё працаваў на заводзе «Гомсельмаш».

Пра сваіх вучняў, студэнтаў і аспірантаў, якія прысутнічалі ў зале, Іван Фёдаравіч сказаў шмат цёплых слоў.

Сваімі ўспамінамі падзяліліся член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук Ю.М. Плескачэўскі, кандыдат эканамічных навук У.С. Сяліцкі, акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра А.С. Лаўрыновіч. Сцэны са спектакляў паводле п’ес І.Ф. Штэйнер «Спакушэнне Францыска Скарыны» і «Кот-ваявода» выканалі артысты народнага аматарскага тэатра «Гракі».
          Кажуць, талент - гэта дадатковая, пазітыўная энергія, што і адчулі ўсе, хто прыйшоў на сустрэчу з Іванам Фёдаравічам Штэйнерам.

 
















2011 Сустрэча з загадчыкам кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнерам. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates