Экскурсия в башню Дворца


23 октября 2014 доцент кафедры белорусской культуры и фольклористики Вергеенко Светлана Анатольевна продолжила знакомить студентов группы ГЭ-21 геолого-географического факультета с достопримечательностями нашего города. На этот раз двери распахнула Башня Дворца Румянцевых-Паскевичей, где размещена экспозиция «Владельцы Гомельского имения Румянцевы и Паскевичи». Экспонаты, размещенные на трех этажах Башни, рассказывают о жизни в то далекое время… Как истинные хозяева встречают посетителей два парадных портрета Ивана Федоровича и Елизаветы Алексеевны Паскевичей в Фельдмаршальском зале. Также представлены подлинные картины, скульптуры, оружие и вещи владельцев имения.

Подробнее: Экскурсия в башню Дворца

Экскурсия во Дворец Румянцевых-Паскевичей




17 октября 2014 года студенты группы ГЭ-21 геолого-географического факультета вместе с преподавателем кафедры белорусской культуры и фольклористики Светланой Анатольевной Вергеенко посетили центральную часть Дворца Румянцевых-Паскевичей. Студенты увидели самые красивые и торжественные залы Дворца (Колонный зал и Зал торжественных приемов), прониклись духом времени в Красной гостиной, прислушались к далеким звукам прошлого в Белой гостиной… Также студенты узнали много интересного об истории Дворца и знаменитых людях Гомельщины.




 

Замалёўкі з фальклорнай практыкі




Вясёлая. Доўгачаканая. Прыемная. Менавіта гэтыя словы прыходзяць мне ў галаву, калі размова ідзе пра нашу летнюю фальклорную практыку. Мы яе чакалі з самага верасня – і вось яна!!!
Безумоўна, мы вельмі хваляваліся, бо не кожнае лета падарожнічаем па Гомельскім раёне. На пачатку вельмі перажывалі за тое, як будзем дабірацца да нашых інфарматараў, але гэтыя нашы перажыванні былі марнымі, бо начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама Хімакова А.В. вырашыла гэта пытанне і прадаставіла нам аўтобус, які быў вельмі добрым, а ветлівы вадзіцель стаў нашым бонусам, за што мы вельмі ўдзячныя!

Подробнее: Замалёўкі з фальклорнай практыкі

Глыбоччыны духоўнасці глыбіні



У маі 2014 года выйшла кніга “Глыбоччыны духоўнасці глыбіні: народная духоўная культура Глыбоцкага раёна”. У выданне ўвайшлі фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, запісаныя падчас фальклорных экспедыцый, уяўляе сабой комплекснае даследаванне фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Змест кнігі складаюць матэрыялы архіваў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, Глыбоцкага раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра, Запрудскага Дома фальклору, Азярэцкага культурна-спартыўнага цэнтра, сельскага Дома культуры в. Гатаўшчына, фрагменты рукапіснай кнігі І.І. Волкава “Дыяменты родный мовы”. Прадстаўленыя ў кнізе архіўныя ўзоры вуснай народнай творчасці жыхароў Глыбоччыны ахопліваюць значны часавы перыяд.

Асноўныя матэрыялы выдання – гэта палявыя экспедыцыйныя запісы студэнтаў і выкладчыкаў УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, якім пашанцавала наведаць унікальныя па сваёй прыгажосці і багатыя на гістарычныя падзеі мясціны Глыбоцкага краю ўлетку 2011 года дзякуючы дапамозе адміністрацыі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта. У фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры Новак Валянціна Станіславаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Кастрыца Алена Аляксандраўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вяргеенка Святлана Анатольеўна, а таксама студэнты філалагічнага факультэта Каранькова Таццяна, Смірнова Настасся, Яцушкевіч Ірына, Карпенка Ірына, Мароз Ірына, Цішкевіч Ніка, Сітдзікава Паліна, Шуткіна Яна, Бордак Юлія, Сабела Ганна, Дубень Ганна, Жлоба Таццяна, Зайцава Таццяна, Яроміч Ганна, Даніленка Святлана, Літоўчанка Алеся, Лучынская Аксана, Рачкова Надзея, Рабых Ганна, Сівакова Алеся, Талпінская Юлія, Чыграй Ганна, Чалаян Карына, Анішчанка Максім, Богдан Таццяна, Багдановіч Вікторыя, Бодрыкава Таццяна, Болсун Алена, Варановіч Паліна, Гром Рыгор, Дашук Вераніка, Дзегцярэнка Ніна, Язерская Ірына, Ефіменка Марына, Загальская Кацярына, Балбасава Аліна, Кірэева Анастасія, Кавалёва Вікторыя, Кавалёва Ірына, Каральчук Кацярына, Пастухова Таццяна, Федаровіч Таццяна, Курнова Марына.

Традыцыйная духоўная спадчына Глыбоччыны – гэта этнаграфічныя звесткі па розных абрадах і звычаях (каляндарнага і сямейнага цыклаў), такія як Каляды, “Жаніцьба Цярэшкі”, Саракі, Тройца, Купалле, жніво, вяселле, хрэсьбіны. Сярод запісаных фальклорных матэрыялаў найбольшую цікавасць уяўляюць успаміны жыхароў Глыбоччыны пра ўнікальную зімовую шлюбную гульню “Жаніцьба Цярэшкі”. Адметнасцю рэгіёна з’яўляецца невялікая колькасць звестак па малых фальклорных жанрах, замовах, прыкметах і павер’ях, народнай міфалогіі.

Фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы былі запісаны ў вёсках Празарокі, Удзела, Шыпы, Бараны, Ластавічы, Мосар, Залессе, Запруддзе, Карабы, Забор’е, Шэпелева, Мнюта 1, Мнюта 2, Гатаўшчына, Шчарбы, Валодзькова, Сукліна, Каравацічы, Левашы, Вераб’і, Броннае, Заспа і інш.

Выданне будзе карысным для ўсіх, хто неабыякавы да захавання духоўнай спадчыны роднага краю.



Каб жыла культура продкаў


13 лютага ў бібліятэцы імя Якуба Коласа адбыўся вечар беларускага фальклору “Каб жыла культура продкаў”.

Госці вечара, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” д.ф.н., прафесар В.С. Новак, к.ф.н., дацэнт А.А. Кастрыца і выпускніца магістратуры, стажор м.н.с. Г.П. Саўчанка, выступілі перад удзельнікамі фальклорнага гуртка “Спадчына” ліцэя чыгуначнага транспарту.

В.С. Новак прадставіла кнігі па фальклоры Гомельшчыны “Гаючае слова роднай зямлі”, “Славянская міфалогія Гомельшчыны”, “Варажба на Гомельшчыне”, складзеныя па матэрыялах фальклорных экспедыцый студэнтаў ГДУ. Вельмі цікавым быў аповед пра сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай культуры.

З міфалагічнымі персанажамі, народнымі прыкметамі і павер’ямі пазнаёміла Г.П. Саўчанка.

А.А. Кастрыца правяла мультымедыйную прэзентацыю, расказала, як праходзіць фальклорная практыка і як праводзяцца палявыя даследаванні студэнтамі філалагічнага факультэта.

Сустрэча узбагаціла слухачоў ведамі па традыцыйнай культуры беларусаў і пакінула прыемныя ўражанні.

Подробнее: Каб жыла культура продкаў

2011 Навіны кафедры. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates