Знаемімся з пераможцамі XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў: Алесь Дакукін

 Алесь Дакукін - уладальнік Дыплому 1 катэгорыі за навуковую работу “Філасофская скіраванасць твораў Алеся Разанава”.

Навуковы кіраўнік - Анжэла Мікалаеўна Мельнікава, д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры беларускай літаратуры.

 

Алесь апавядае пра тэматыку сваіх даследаванняў:

"Маё першае знаёмства з гэтым пісьменнікам адбылося нечакана. Яшчэ ў школе патрэбна было купіць кнігу для нашай школьнай бібліятэкі, якая адзначыла юбілей. У кнігарні аднакласнікі выбралі «Вязьмо» Міхася Зарэцкага, але я заўважыў, што побач на палічцы адзінока стаяла кніга Алеся Разанава «Танец з ву- жакамі», надрукаваная ў 1999 годзе. У той час яна каштавала 520 рублёў (сучасных 5 капеек).
Вось так і пачаў чытаць незвычайныя тэксты. Спачатку радкі Разанава выкарыстоўваў падчас школьных алімпіяд, потым ва ўніверсітэце пісаў курсавыя і дыпломныя работы. Атрымлі- ваецца, што ўжо сем гадоў вывучаю яго творчасць".

Поўнасцю інтэрв'ю чытайце ў газеце "Гомельская праўда" ад 02.02.2021

c0e88f504465876941151320e143ce2d

 

2011 Знаемімся з пераможцамі XXVII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў: Алесь Дакукін. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates