Запрашаем апублікаваць вынікі навуковых даследаванняў
Запрашаем да апублікавання вынікаў навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства.
На філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны традыцыйна ажыццяўляецца публікацыя штогадовага зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".
У зборніку прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы і фальклору, якія яскрава характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. Зборнік складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічных факультэтаў і факультэтаў замежных моў нашай вну і іншых вну краіны.
У 2019 г. апублікаваны выпуск 12 зборніка "Актуальныя праблемы філалогіі".
У 2020 г. ажыццявілася выданне 13 зборніка "Актуальныя праблемы філалогіі".