Навіны НВФЛ

13 снежня студэнты групы РФ-11 наведалі разам з прафесарам В. С. Новак філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Экскурсавод прапанавала наведвальнікам-філолагам цікавае падарожжа ў мінулае нашых продкаў, удала спалучыўшы ў сваім расповедзе этнаграфічныя звесткі і фальклорныя матэрыялы пра экспанаты выставы. Напрыклад, з захапленнем слухалі пра семантыку розных ўзораў на арнаментальных кампазіцыях ручнікоў, якія, даносячы да нас далёкі голас беларусаў з мінулага, знаёмілі з высокім сэнсам Космасу продкаў. Цікава было пазнаёміцца з семантыкай архетыпу крыжа, з асновамі ткацкага рамяства і інш. Далучэнне да народнай спадчыны, матэрыяльнай і духоўнай, было надзвычай карысным для першакурснікаў, мела і пазнавальнае, і выхаваўчае значэнне.

5418196970591348821

«У ціхіх Лельчыцах сэрца лечыцца: народная духоўная культура Лельчыцкага раёна» – так называецца чарговая кніга з серыі «Мая малая радзіма», аўтарамі-ўкладальнікамі якой з’яўляюцца д.ф.н., прафесар Валянціна Новак, к.ф.н., дацэнт Алена Кастрыца. У кнізе прадстаўлены звесткі пра знакамітых асоб і творчыя калектывы Лельчыцкага раёна, змешчаны артыкулы, прысвечаныя тапанімічным і этналінгвістычным з'явам, апублікаваны матэрыялы палявых экспедыцый апошніх дзесяцігоддзяў на тэрыторыі раёна і артыкулы, у якіх асэнсаваны лакальна-рэгіянальныя асаблівасці фальклорна-этнаграфічных і міфалагічных з'яў. На думку прарэктара па навуковай рабоце УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Дзмітрыя Леанідавіча Каваленкі, «у гэтым запаветным краі захаваліся старадаўнія абрады, звычаі, песні, казкі, легенды, прыказкі і прымаўкі, прыкметы і павер'і і іншыя фальклорныя жанры, носьбітамі якіх з'яўляліся і з'яўляюцца сёння самі жыхары, працалюбівыя і таленавітыя, гасцінныя і душэўныя палешукі. Яны шчыра шануюць сваю малую радзіму, актыўна зберагаюць шматвяковую спадчыну роднай зямлі». Вывучэнне традыцыйнай духоўнай спадчыны беларусаў – справа важная і пачэсная. На ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» ў 2023 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначыў: «Ад таго, як мы беражом чысціню роднай мовы, якія святы і сімвалы ўпускаем у свой дом, залежыць будучыня нашых дзяцей»

https://www.gsu.by/ru/node/8221

Студэнты групы ФІН -21 разам з выкладчыкам, прафесарам Валянцінай Новак наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

1 кастрычніка 2024 г. на філалагічным факультэце адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі, якой кіравалі выкладчыкі кафедры рускай і сусветнай літаратуры прафесар В. С. Новак і дацэнт А. А. Кастрыца. У аўдыторыі сабраліся студэнты першага курса (груп БФ-11 і РФ-11), якіх таксама ўлетку 2025 г. чакаюць цікавыя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай духоўнай культуры.

Свае змястоўныя справаздачы, якія суправаджаліся прэзентацыямі, прадставілі студэнты групы РФ-21, якія зацікавілі гледачоў не толькі звесткамі пра запісаныя ў вёсках Чачэрскага раёна абрады і звычаі, прыкметы і павер'і, але і тымі цёплымі ўспамінамі, што засталіся ў кожнага з ўдзельнікаў палявой экспедыцыі падчас сустрэчы з жыхарамі. Менавіта гэтым сціплым і працавітым, шчодрым і гасцінным людзям былі адрасаваны студэнтамі словы ўдзячнасці за імкненне захаваць і перадаць у спадчыну скарбы народнай мудрасці.

Студэнты і выкладчыкі не толькі плённа папрацавалі падчас экспедыцыі, але і пазнаёміліся з унікальнымі архітэктурнымі помнікамі, музеямі. Як адзначылі самі студэнты: "Уезжали с ощущением, что прикоснулись к чему-то важному, историческому, настоящему".

Сабраныя ў экспедыцыі і архіўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы складуць аснову кнігі, прысвечанай народнай духоўнай культуры Чачэрскага раёна.

19 красавіка 2024 г. адбылося пасяджэнне секцыі "Фалькларыстыка", удзел у якой прынялі студэнты першага курса спецыяльнасці  "Беларуская мова і літаратура, замежная, мова (англійская), а таксама студэнты 2 курса спецыяльнасці Руская філалогія". Сакратар секцыі А. А. Казлякоўскі разам з прафесарам В. С. Новак запрашалі  кожнага з удзельнікаў агучыць свой даклад. Прысутныя задавалі пытанні. Паведамленні студэнтаў былі змястоўнымі, цікавымі і карыснымі.  Навуковыя распрацоўкі студэнтаў былі прысвечаны розным фальклорным жанрам, асобныя выступленні былі падрыхтаваны на ўласных запісах аўтараў, а таксама выкарыстаны матэрыялы навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі ГДУ імя Ф. Скарыны.

 

IMG-5ace24cd02f4e4769df2aecc26d05e4f-V

IMG-5dddc16f0bd9cb5c1df34c2adc993def-V

IMG-8cd0645c44b43401ec0837c62e86ace1-V

IMG-98c23e59dd60f985e2cb16d27909b656-V

 

IMG-3515dd3c1198eeedce2a6f0cefd007a0-V

IMG-b65ae67b6e1869162c65d54f5e308785-V

IMG-b89c17a961e49564a3e5b32ffee852b5-V

IMG-bc7fc97f8f7cb038db2b37016c181ef4-V

IMG-f0d035bbe579b8ad398e561d06eacf8f-V







Коляды - удивительный и красочный праздник. Вечера этих дней - с 6 по 19 января по новому стилю в народе называли "святыми". Как в разных районах Гомельской области праздновали Коляды? Какие поверья и обычаи были у наших предков? Об этом корреспонденту БЕЛТА рассказала фольклорист, доктор филологических наук, профессор Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины Валентина Новак.

Чтобы нивы уродили, а в семье был лад. Как в Гомельской области праздновали Коляды




По восточному календарю 2024 год пройдет под знаком Зеленого Деревянного Дракона. Фарфоровые, фетровые, стеклянные, кожаные, пластиковые, металлические фигурки символа грядущего года поселились на витринах магазинов разных стран мира, ведь образ змееподобного мифического существа знаком многим культурам. Свой дракон есть и у белорусов. Зовут его Цмок. Какой у него характер, норов и каким мифологический персонаж предстает в поверьях наших предков, корреспонденту БЕЛТА рассказала фольклорист, доктор филологических наук, профессор Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины Валентина Новак.Сведения о Цмоке зафиксированы в работах немногих этнографов, фольклористов, отмечает Валентина Новак. "Цмок живет и действует сам по себе, его не любят остальные "нечистики" из-за его спесивости", - таким описывает Цмока этнограф и фольклорист Николай Никифоровский в своем труде "Нечистики: Свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе", - обращает внимание профессор. 

Пра Цмока і не толькі




У кастрычніку 2023 г. на філалагічным факультэце адбылося цікавае мерапрыемства "Падарожжа ў краіну народнай мудрасці", якое арганізавалі куратары факультэта замежных моў Д.А. Гаўрылава і К.В. Паборцава. Перад студэнтамі груп А-12, А-32, А-44 выступіла прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры В.С.Новак, якая пазнаёміла студэнтаў з дзейнасцю навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі ГДУ імя Ф.Скарыны, з навуковымі выданнямі па народнай духоўнай культуры Гомельшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі, прывяла прыклады запісаў з палявых фальклорных экспедыцый. Студэнты з задавальненнем паглядзелі прапанаваныя ім  прэзентацыі, прысвечаныя беларускім святам, выступленням  студэнтаў розных факультэтаў са сцэнізацыяй беларускіх абрадаў у Славянскай бібліятэцы, а таксама фрагменты фільмаў "Калядныя цары" (в. Семежава Капыльскі р-н) і "Юраўскі карагод" (в. Пагост Жыткавіцкі р-н), унесеныя ў Спіс ЮНЕСКА.


IMG-0c4f36edb8009c1bb8da947f09dc8423-V

 

IMG-119b6556a0f4fd1b3c25436ab4129578-V

 

IMG-ddc08bf621a184aa007591998984940b-V

 

IMG-f8b1092c2e4cdc6ff1bc4079e16ec7c3-V

 

 

 

 

 

 



26 верасня на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны адбылася канферэнцыя, прысвечаная вынікам вучэбнай фальклорнай практыкі. Студэнты групы РФ-21 з пачуццём глыбокай сімпатыі да народнай мудрасці дзяліліся ўражаннямі аб палявой экспедыцыі, што праходзіла ўлетку на тэрыторыі Добрушскага раёна.   

Падрыхтаваныя выступленні і прэзентацыі былі надзвычай жывымі і цікавымі, бо гаворка вялася пра непасрэдныя сустрэчы з носьбітамі традыцыйнай спадчыны, успаміны якіх пра абрады, звычаі, легенды, паданні, прыкметы і павер’і і інш. пакінулі ў сэрцах маладых людзей глыбокі след.

IMG-34c04bcc4cb77a6af389facbe33ee61e-V

IMG-58f274c3ea18d0da418a210e043394c6-V

IMG-a1ea0e3ef830255a79a81a59515b6d63-V

 

IMG-c7007a6e567932299979eca7c62b8d93-V

IMG-da41e3c6c1b3855ad6a886996d924efc-V



2 ліпеня ў Нароўлі адбылася прэзентацыя кнігі "Прыпяці вечныя берагі", якая была падрыхтавана да выдання выкладчыкамі філалагічнага факультэта: прафесарам В.С. Новак і дацэнтамі А.А. Кастрыцай і Н.А. Багамольнікавай. Удзельнікаў мерапрыемства, якое было прымеркавана Нараўлянскім райвыканкамам да святкавання Дня Незалежнасці, зацікавілі выступленні аўтараў-укладальнікаў кнігі. Гаварылі пра мясцовыя каляндарныя і сямейныя абрады, песні, прыкметы і павер’і, міфалагічныя ўяўленні, мудрасць і паэтычнасць светапогляду жыхароў Нараўляншчыны.

Падрабязней

1

2

3







28 красавіка 2023 года адбылося пасяджэнне секцыі "Факлькларыстыка" LІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства".

 Кіраўніком секцыі выступіла прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, д.ф.н. прафеср Валянціна Станіславаўна Новак.

Сакратар секцыі - Арол Алена, студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта.

Студэнты філалагічнага факультэта на пасяджэнні выступілі з дакладамі, якія ўтрымлівалі вынікі ўласных даследаванняў, прысвечаных розным пытанням беларускага фальклору. У большасці паведамленняў былі абагулены ўласныя назіранні над фальклорнымі матэрыяламі родных мясцін. Студэнты глыбей пазнаеміліся з духоўнай спадчынай свайго народа. 

Тэматыка студэнцкіх дакладаў была звязана з даследаваннем мясцовай спецыфікі традыцый сямейна-абрадавай і каляндарна абрадавай паэзіі Гомельшчыны. Студэнтка Дзешча Вераніка, якая падрыхтавала цікавую прэзентацыю, прысвечаную вясельнай абраднасці вёскі Кірава Брагінскага раёна, пазнаёміла з адметнымі рысамі вяселля. Усе студэнты: Казлякоўскі Аляксей, Бусева Хрысціна, Здор Кацярына, Арол Алена, Пархоменка Паліна, Корхава Дзіяна -- выступілі са змястоўнымі дакладамі.

Па выніках выступленняў лепшыя даклады былі рэкамендаваны да друку ў зборніках студэнцкіх навуковых прац.

IMG-20230428-155412-829

 

IMG-20230428-155422-633

 

IMG-20230428-155425-899

 

IMG-20230428-155431-631

 

IMG-20230428-155436-251

 

IMG-20230428-155439-932

 

IMG-20230428-155444-714

 

IMG-20230428-155447-871

 

IMG-20230428-155458-678

 

IMG-20230428-155504-552

 

IMG-20230428-155512-821

 

IMG-20230428-155519-090

 

IMG-20230428-155531-436

 

IMG-20230428-155534-844

 

IMG-20230428-155541-328

 

IMG-20230428-155546-788

 

IMG-20230428-155555-105

 

IMG-20230428-155601-402











“Прыпяці вечныя берагі” – менавіта так называецца кніга, прысвечаная культурна-гістарычнай і фальклорна-этнаграфічнай спадчыне Нараўлянскага раёна. Чарговае выданне з серыі “Мая малая радзіма”, падрыхтаванае навукоўцамі ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам д.ф.н. В.С. Новак, знаёміць чытачоў з багаццем народнай традыцыйнай культуры, самабытнымі звычаямі і абрадамі, надзвычай разнастайнымі міфалагічнымі ўяўленнямі. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны гісторыі, знакамітым асобам і творчым людзям Нараўляншчыны, шырока адлюстраваны тапанімічныя і этналінгвістычныя з’явы раёна. Як адзначыў прарэктар па навуковай рабоце А.М. Дземідзенка, “кніга, якая падрыхтавана ў Год гістарычнай памяці і ўяўляе сабой своеасаблівую энцыклапедыю духоўнасці малой радзімы, будзе запатрабаваным выданнем для ўсіх тых, хто жыве клопатам пра захаванне народнай спадчыны”.
Падрабязней




 

27 лютага 2023 года ўдзельнікі навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры рускай і сусветнай літаратуры (навуковы кіраўнік - д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак) прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы.

Студэнты групы АС-36 спецыяльнасці "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі" пазнаёміліся з літаратурнай дзейнасцю як класікаў беларускай літаратуры, так і з творчасцю сучасных паэтаў, у прыватнасці Гомельшчыны. Курынай Лізай, Мяшковай Ульянай і Ягельскай Наталляй была падрыхтавана прэзентацыя па творчасці беларускіх пісьменнікаў, якая суправаджалася чытаннем студэнтамі вершаў.

Напярэдадні святкавання жаночага свята 8 сакавіка былі абраны творы беларускіх паэтаў пра каханне, пра маці. Студэнты ў сваёй адметнай манеры выканання імкнуліся выразна перадаць глыбіню аўтарскіх пачуццяў. Уразіла і натхніла прысутных выступленне студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта Алдакушкінай Ніны. Прачытаны ёю верш "Сэрца маці" А. Такамбаева закрануў да глыбіні душы.

Парадавалі слухачоў пранікнёным чытаннем вершаў Калубовіч Кірыл, Кацуба Аляксандр, Гурок Дзяніс.

IMG-feedbe99c0a658fa611b869f6f3b0c11-V

 

IMG-ffb165541fa91fe11b96b1d6f01b4cfe-V

 

IMG-d3f90ba44511b20503b9c33e936ac3ad-V

 

IMG-fc5c337357d0366c3acb7d563096faa4-V

 

IMG-66027621665e87c3dc579b4816d10caf-V

 

IMG-33639313f6178d137c8b8ad636ba775e-V

 

IMG-87676f525c63c40bafa3db1332c3d53b-V

 

IMG-58a8b86dfcc1e9db81f9ce34362bc4b3-V

 

IMG-e59470335f94beb1c0c7fb9cfabaec9e-V

 

IMG-490e8f857d0a89dc3ef98d16564967ba-V

 

 

 

 

 

 

 

24 лістапада 2022 года ў Славянскай бібліятэцы ўдзельнікі лабараторыі - студэнты філалагічнага факультэта пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара В.С.Новак наладзілі цудоўнае мерапрыемства, прысвечанае святам народнага календара беларусаў Гомельшчыны.

Маладыя людзі ў межах дзейнасці навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі падрыхтавалі сцэнізацыю асобных фрагментаў каляндарна-абрадавага фальклору (абрад ваджэння казы, навагоднюю варажбу, масленічны абрад “Калодка”, вясельны звычай “Рада ў хаце бацькоў жаніха”), а таксама тэматычную музычна-харэаграфічную замалёўку, чым падаравалі гледачам атмасферу старадаўняй традыцыйнай культуры беларусаў.

Выклікалі цікавасць паведамленні студэнтаў пра мясцовую спецыфіку фальклорна-этнаграфічнай спадчыны Буда-Кашалёўскага, Брагінскага, Калінкавіцкага, Добрушскага і Гомельскага раёнаў Гомельшчыны. Ураджэнка вёскі Пералёўка, студэнтка групы БЗА-11 Паліна Пархоменка пазнаёміла прысутных з лакальнымі асаблівасцямі абраду пахавання стралы сваей вёскі, прывяла ў якасці цікавай яго ілюстрацыі ўспаміны інфармантаў.

Словы ўдзячнасці хочацца адрасаваць усім удзельнікам мерапрыемства, якія з любоўю і павагай ставяцца да духоўнай культуры продкаў, захоўваюць яе і папулярызуюць, – студэнтам філалагічнага факультэта. Асобна варта адзначыць натхняльнікаў і рэжысёраў мерапрыемства – студэнтку групы РФ-41 Ніну Алдакушкіну і сакратара кафедры рускай і сусветнай літаратуры Анастасію Лабановіч.

Дарэчы, Ніна выступае рэжысёрам фальклорнага свята ўжо другі раз. І на пытанне аб тым, чаму яна гэтым займаецца, адказвае так:

– Захаванне спрадвечных абрадаў і звычаяў – гэта вельмі важна. Традыцыі нашых продкаў павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне, таму што транслюецца спаконвечная народная мудрасць. А калі ты бачыш ініцыятыўных дзяўчат і хлопцаў, у якіх ёсць жаданне творча сябе рэалізаваць, то натхняешся гэтым запалам і працуеш. Добра, калі народная духоўная спадчына, аздабляючыся новымі фарбамі, працягвае жыць у сэрцах моладзі.

DSC0002

 

DSC0005

 

DSC0006

 

DSC0013

 

DSC0023

 

DSC0026

 

DSC0030

 

DSC0038

 

DSC0041

 

DSC0050

 

DSC0052

 

DSC0070

 

DSC0073

 

DSC0080

 

DSC0086

 

DSC0093

 

DSC0099

 

DSC0100

 

 

 

 

 

Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта, навуковыя работы якіх атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2021 года, атрымалі дыпломы. 

Дыплом 1 катэгорыі атрымала ўдзельніца лабараторыі Пімінёнкава Татьяна Валерьевна, Таццяна Валер'еўна, студэнтка 4 курса, група БФ-41, навуковая работа "Фальклорна-этнаграфічная спадчына Брагінскага раёна: лакальныя асаблівасці", навуковы кіраўнік Новак Валянціна Станіславаўна, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар.

IMG-20221114-140229

 

 

IMG-b62b8eec75f4fc5e635b74dea2931267-V

 

IMG-b3749c10cbcf5f7a02433ce39beae484-V

 

 

 

 

 

9 лістапада 2022 г. удзельнікі лабараторыі - студэнты эканамічнага факультэта спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" пад кіраўніцтвам прафесара кафедры рускай і сусветнай літаратуры правялі ў Славянскай бібліятэцы мерапрыемства, прымеркаванае да 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы. Студэнты падрыхтавалі цікавую прэзентацыю, прысвечаную жыццёваму і творчаму шляху пісьменнікаў, прагляд якой суправаджаўся дэкламацыяй вершаў.

Падрабязней

IMG-594cf87a108aa2a97fa741213c21e579-V

 

IMG-3aa658f6e010de1c88963bee02230d45-V

 

IMG-4679b076e875b422575bbeb2c065c346-V

 

IMG-fd68df0badb9f413a1b8a99030150c4f-V

 

 

 

 

 

28 октября 2022 г. студенты группы ПМ-41 математического факультета по просьбе профессора кафедры русской и мировой литературы В.С.Новак посетили филиал Ветковского музея, где с докладом,посвящённым "святым крыніцам Беларусі", выступила фольклорист, д.ф.н., доцент Татьяна Васильевна Володина. Студенты познакомились с интересными приметами и поверьями белорусов.

IMG-dd13051e3f53d88755163bf89059e279-V

 

 

IMG-8f6ff73aacb012a74d22e79e4bb4da08-V

IMG-c6304036e84a332ad1c1c0047902d810-V

 

 

 

 

 

Учебная фольклорная практика оказалась удивительным событием. Под руководством профессора кафедры русской и мировой культуры, д.ф.н., профессора В.С.Новак студентам 1 курса филологического факультета посчастливилось поработать в полевой экспедиции в таких населенных пунктах Ветковского района, как Неглюбка, Хальч, Шерстин, Столбун, Новоселки, Золотой Рог, Радуга, Малые Немки, Колбовка, Старое Село, Яново. Руководство Ветковского райисполкома оказало помощь в обеспечении нашей фольклорной экспедиции транспортом. Все студенты были ознакомлены с программой по сбору фольклорно-этнографических и мифологических сведений и распределены по группам для непосредственной работы в полевых условиях. Студенты посетили два населенных пункта с удивительной историей – Колбовка и Старое Село, встретились с такими интересными информантами и общительными людьми, как Мария Евсеевна Попкова и Антонина Лукинична Болбосова.

Подробнее

 

 

 

 

 

19 красавіка ўдзельнікі лабараторыі прымалі ўдзел у пасяджэнні фальклорнай секцыі LІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнтамі 1 курса былі падрыхтаваны цікавыя даклады на аўтэнтычным матэрыяле, запісаным студэнтамі ў сваіх мясцовасцях. Даклады былі цікавымі, змястоўнымі.Кіраўніцтва секцыяй ажыццяўлялі В. С. Новак і Т. В. Пімінёнкава.  Слухачы задавалі пытанні, далучаліся да асэнсавання праблем вывучэння рэгіянальна-лакальных асаблівасцей фальклору Гомельшчыны.

IMG-d6bb8ea80f86ebacae41ac864a1a546f-V

 

IMG-e84ae2173c3456d77b13120648711939-V

 

IMG-54c80c5f48e62d89ae80e59c0f8524ce-V

 

IMG-81dffcc5ad7bc04cc00d91a7da514ad9-V

 

IMG-5d01b1a9061ff8dca30ab1d5e4e2a843-V

 

IMG-ade0f6a2616eb179c156f785f6d2f5bd-V

 

IMG-c18329e696e6e1ea6fab44240efde432-V

 

IMG-b281b7135206cdd246a093f9df368dde-V

 

IMG-eed9878c66929e7b38bd473c4e953b18-V

 

IMG-8375d5ff79d2ce514487e5804fd19cab-V

 

IMG-9cb5848f12844626a9403baf57b82220-V

 












Падведзены вынікі
ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021
 

Навуковая работа ўдзельніцы лабараторыі атрымала  1 катэгорыю:

 

 

Пімінёнкава Таццяна Валер'еўна, студэнтка 3 курса. Навуковая работа “Фальклорна-этнаграфічная спадчына Брагінскага раёна Гомельскай вобласці”. Навуковы кіраўнік  Новак Валянціна Станіславаўна, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры, прафесар

 


 

Віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікаў!

Падрабязней з вынікамі можна пазнаёміцца на сайце  sws.bsu.by                                                     
 
 
 




18 февраля 2022 г. профессор кафедры русской и мировой литературы Новак В. С. и работники Славянской библиотеки познакомили студентов 3 курса специальности "Автоматизированные системы обработки информации" с обрядами и обычаями белорусов. Студентам была показана презентация по материалам всех мероприятий, которые были проведены в библиотеке в рамках "Абрады славянскага люду" студентами разных факультетов ГГУ имени Ф. Скорины.

IMG-329645022ba16619722a91dd746873e5-V

 

IMG-2d7c65b5468f45e2c544080013efec47-V






Убачыла свет чарговая кніга з серыі “Мая малая радзіма”, прысвечаная традыцыйнай народнай культуры беларусаў Брагіншчыны – “Зямля ў сонечных далонях” (аўтары-ўкладальнікі В.С. Новак, У.І. Коваль,А.А. Кастрыца, В.К. Шынкарэнка, Т. М. Дубяк і інш.). Традыцыі і абрады, прыкметы і павер’і, замовы і міфалагічныя апавяданні, зафіксаваныя падчас палявых экспедыцый, расповеды пра знакамітых людзей Брагіншчыны і яе гістарычны лёс, расказаныя ўраджэнцамі раёна, а таксама літаратурная і гістарычная спадчына, моўныя даследаванні знайшлі сваё адлюстраванне на старонках кнігі. Аўтары артыкулаў, змешчаных на старонках гэтага комплекснага выдання, унеслі вялікі ўклад у справу захавання і папулярызацыі народнай культуры. І гэта невыпадкова, паколькі ёсць у чалавека такая місія – любіць Радзіму і народ.

У стварэнні сапраўднай энцыклапедыі духоўнага жыцця Гомельшчыны прынялі ўдзел актыўныя наведвальнікі нашай лабараторыі, сярод іх Таццяна Піміненкава.

Падбрабязна пра выданне.

 




З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта (група БФ-21) ГДУ імя Ф. Скарыны і ўдзельнік студэнцкай навукова-даследчай фальклорнай лабараторыі Таццяна Пімінёнкава стала пераможцам у накірунку Фальклор і этнаграфія.

Навуковая работа Таццяны "КАЛЯДНА-НАВАГОДНІЯ АБРАДЫ МАЛОЙ РАДЗІМЫ (НА АСНОВЕ ФАЛЬКЛОРНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ВЁСАК АЛЯКСЕЕЎКА І  КРЫЎЧА БРАГІНСКАГА РАЁНА ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ )" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца. 

Навуковае вывучэнне фальклору родных мясцін не ўпершыню прыцягвае ўвагу Таццяны. Яна з'яўляецца аўтарам некалькіх работ, прысвечаных духоўнай культуры малой радзімы і пастаянным удзельнікам Рэспубліканскіх і Міжнародных навуковых канферэнцый.

Разам з тым Таццяна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці ўніверсітэта. З'яўляецца старастай групы і прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, якія ладзяцца на факультэце.

Жадаем Таццяне поспехаў і новых навуковых дасягненняў!

IMG-20210519-092236

 

IMG-20210519-092245

 

IMG-20210519-092246

 

 

 

 

 

28-29 апреля 2021 года на базе  Московского государственного лингвистического  университета состоялась I Научно-практическая студенческая конференция «Актуальные проблемы современной лингвистики», посвящённая 60-летию первого полёта в космос. В работе конференции приняли активное участие студенты и магистранты филологического факультета, выполняющие научные работы по кафедре русской и мировой литературы.

Выражаем благодарность участнице СНИЛ «Навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя », выступившей на конференции со следующими докладами

Пиминёнковой Татьяне Валерьевне

Доклад "Особенности празднования Коляд (Рождества) в деревнях Алексеевка и Кривча Брагинского района Гомельской области Беларуси"

Научный руководитель – Новак Валентина Станиславовна, ГГУ им Ф.Скорины, доктор филологических наук, профессор, профессор кафедры русской и мировой литературы

1

 

 

 

IMG-33f3aa4bc0e06f831ecc0b7cf9930b95-V

 

IMG-451a97740de1f366675973a74f1ef400-V

 

IMG-ad34b465229998a3157d581b85893df7-V

В работе конференции принимали участие учёные из России, Беларуси, Болгарии, Польши и Туниса. Чтение докладов сопровождалось обсуждением и заинтересованным обменом мнениями, что, безусловно, стало ценным опытом для начинающих исследователей. Участие в конференции международного уровня стало возможным благодаря договору о сотрудничестве, заключённому между Московским государственным лингвистическим университетом и Гомельским государственным университетом имени Франциска Скорины. 

 

 

 

 

IMG-fc7741293c7fdd40202212b5bcfcb1f5-V

14 красавіка 2021 года ўдзельнікі лабараторыі прынялі адбылося ўдзел у пасяджэнні секцыі “Фалькларыстыка” L студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні стдэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства", што адбываецца традыцыйна на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны. Удзельнікамі секцыйнага пасяджэння з’яўляліся не толькі студэнты спецыяльнасцей  “Беларуская філалогія”, “Руская  філалогія”, але і студэнты групы А-11 факультэта замежных моў.

Кіраўніцтва секцыяй ажыццяўлялі прафесар, д.ф.н. Новак В.С. і студэнтка 3 курса Аляксандра Дрывайла. Сярод дакладаў, з якімі выступілі студэнты, прыемнае ўражанне пакінулі  “Радзінна-хрэсьбінныя абрады і звычаі в. Бабічы Чачэрскага раёна”, “Образ домового в английской и белорусской традиционной культуре”, “Асаблівасці святкавання Каляд у вёсках Аляксееўка і Крыўча Брагінскага раёна Гомельскай вобласці” і інш. Студэнты групы БФ-11, перад якімі выступалі ўдзельнікі студэнцкай навуковай канферэнцыі, адзначылі, што ім было  цікава, а інфармацыя пра міфы, абрады і звычаі ўсходнеславянскіх  і англійскага народаў надзвычай карыснай.

IMG-0a11ceeb4405c51f110f6df21793df09-V

 

IMG-0c858e9eab804c1f3c5c0ad33778d891-V

 

IMG-0ea11f91ed093efd6360d869cee530a6-V

 

IMG-3b17042ef86735dbe3777d4e74af43a7-V

 

IMG-6bf835cc62f791fdb1dfa1c3da85db0f-V

 

IMG-7f38137bd799d032f209cf2b5cde30d6-V

 

IMG-55b357ae490d3c491ee91776caee4f90-V

 

IMG-59df032089cdf1a531902b409459fb51-V

 

IMG-054275f03cd3e7fd07b8cdaff3a28819-V

 

IMG-900566f03c40f101cdcbc422cb16ed4d-V

 

IMG-a5b734703a9da2d969c087fda20103f3-V

 

IMG-d35055001caba8752eee7833e6c29ee0-V

 

IMG-dee0eea398c811f3f59aaef732d2a9d9-V

 

 

 

22 октября 2020 г. участники СНИЛ выступили в Славянской библиотеке в рамках проведения ежегодных встреч "Абрады славянскага люду". 

В читальном зале Славянской библиотеки состоялась настоящая свадьба – фольклорное мероприятие из цикла «Абрады славянскага люду». Организатором и руководителем выступил филологический факультет ГГУ имени Ф. Скорины. Участниками обряда стали студенты геолого-географического и филологического факультетов Гомельского госуниверситета.
В театрализованной постановке ребята показали гостям некоторые досвадебные традиции, которые существовали и существуют до сих пор на Гомельщине: сватовство, выпечка каравая и т.д. Ведущие рассказали об интересных моментах свадебных обрядов Гомельского Полесья, и отметили, что наблюдается тенденция к их возрождению. Постановка сопровождалась живой музыкой, песнями, танцами. В конце мероприятия к присутствующим обратилась почетная гостья – Вера Савельевна Генаш – племянница известного белорусского писателя Ивана Мележа, экс-преподаватель филфака. Она поблагодарила организаторов и участников за такое яркое и веселое представление и пожелала «молодым» здоровья и настоящей любви. 

Мероприятие организовали и провели преподаватели и студенты филологического факультета Скоринского государственного университета: доктор филологических наук, профессор русской и мировой литературы Валентина Станиславовна Новак, кандидат филологических наук, доцент кафедры белорусского языка Светлана Анатольевна Вергеенко и студентка 3 курса Александр Дрывайло.

Подробнее про мероприятие

 

1

 

  2

 

3

 

4

 

5

 

6

 

7

 

8

 

9

 

10

11


13

 

14

 

15

 


 


 


 


 


 

 

 

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”

З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.

У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.

Кафедра рускай і сусветнай літаратуры і навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя арганізавала пасяджэнне секцыі канферэнцыі “Фалькларыстыка”. Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у НВФЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над фальклорным матэрыялам.

Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.


 

Студэнтка групы БФ-21 Дрывайла А.У. прадставіла матэрыялы даклада па вясельнай абраднасці ў вёсках Чамярысы і Хракавічы Брагінскага раёна для ўдзелу ў канферэнцыі “VII Международная культурно-просветительская программа “Славянские встречи”” (9-10 снежня 2019 года) (для студэнтаў назва канферэнцыі –  «Шаг в науку: проблемы, поиски, решения»), а таксама Дрывайла А.У.  прыняла ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі, падрыхтавала даклад “Тапаніміка аграгарадка Чамярысы Брагінскага раёна”.


25 кастрычніка 2019 года студэнты як члены навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі прынялі ўдзел у ІНТЭРНЭТ-ЛАБАРАТОРЫІ “Онлайн-респондент и его социолингвистический портрет: Российско-белорусский этнолингвистический полюс: Брянск – Гомель / Витебск / Могилёв”. У межах правядзення тэхналагічнай пляцоўкі “Особенности проведения масленичного обряда на территории восточнославянского пограничья” студэнтамі быў прадэманстраваны фрагмент святкавання Масленіцы на тэрыторыі Гомельшчыны. У якасці рэспандэнта была запрошана жыхарка г. Гомеля Майсеенка Любоў Барысаўна,1946 г.н., ураджэнка в. Рафалаў Брагінскага раёна, якая доўгі час пражывала ў в. Рудня Жураўлёва Брагінскага раёна


17 красавіка 2019 г. на філалагічным факультэце паспяхова прайшло пасяджэнне секцыі “Фалькларыстыка” штогадовай студэнцкай навуковай канферэнцыі, удзел у падрыхтоўцы якой прынялі прафесар кафедры рускай і сусветнай літаратуры Новак В.С., аспірант ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Яніна Гулевіч і  студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Было заяўлена 10 дакладчыкаў, сярод якіх былі студэнты 1, 2 і 4 курсаў нашага факультэта, а таксама магістрант факультэта замежных моў. Усе будучыя навукоўцы падрыхтавалі свае даклады  добрасумленна і з натхненнем прадставілі іх аўдыторыі.

 

Прысутныя слухалі з зацікаўленасцю і задавалі шмат пытанняў. Тэматыка дакладаў была разнастайная. Дзякуючы магістранту  факультэта замежных моў Шыдлоўскай Вользе, цікава было даведацца, пра семантыку колераў  ва ўсходнеславянскай і англамоўнай культурах. Студэнтка Чыкізава Таццяна з захапленнем прадэманстравала сувязь фальклору з творчасцю А.С. Пушкіна. Увагу аўдыторыі выклікалі таксама даклады Напрэенка Вікторыі і Дрывайла Аляксандры пра вясельную абраднасць Чачэрскага і Брагінскага раёнаў.  Пра этапы радзінна-хрэсьбіннага абраду і традыцыйныя народныя элементы, што захоўваюцца і сёння ў святкаванні  хрэсьбін дазналіся з даследавання, падрыхтаванага студэнткай другога курса Шчалкун Маргарытай на аснове уласных палявых запісаў, зробленых падчас фальклорнай практыкі на тэрыторыі Брагінскага  раёна. Не менш цікавым было і выступленне Шчарбатай Ангеліны па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці Акцябрскага раёна. Арыгінальным атрымаўся даклад і ў студэнткі Дзядковай Алесі пра ўнікальны абрад “пераносу свячы”  на Чачэршчыне. Усе студэнты ажывіліся і і актыўна абмяркоўвалі творчы даклад Ніцыеўскай Катрын  пра асаблівасці міфалагічнага светапогляду жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна. Аўдыторыя была ўзрушана і зацікаўлена звесткамі інфармантаў  пра ведзьмакоў і міфалагічнымі апавяданнямі пра нячыстую сілу.

Пасяджэнне атрымалася “жывое” і вельмі змястоўнае. Хочацца падзякаваць усім студэнтам за іх навуковую працу і даклады і пажадаць поспехаў у далейшых навуковых даследаваннях.

 

 

 

         

Студенты групы БФ-21 філалагічнага факультэта  ГДУ ім. Ф. Скарыны 28 лістапада 2018 года прынялі ўдзел у XV Шырмаўскіх чытаннях, што праводзіліся на філалагічным факультэце БДУ (г. Мінск).

Падчас навуковага форуму адбылася прэзентацыя кніжнай выставы работ выдатнага этнамузыказнаўцы, фалькларыста, харавога дырыжора, кампазітара У.І. Раговіча, прысвечаная 80-годдзю з дня яго нараджэння. На прэзентацыі выступілі загадчык бібліятэкі філалагічнага факультэта і эканамічнага факультэта БДУ Ж.С. Карповіч і дактарант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Н.Г. Мазурына.

На ўрачыстым адкрыцці Чытанняў прысутнічаў прафесар кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В.П. Рагойша, а таксама загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту культуры і мастацтваў В.В. Калацэй, дацэнт кафедры беларускай музыкі, метадыст І-й катэгорыі кабінета традыцыйных музычных культур Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Л.Ф. Баранкевіч.

Асаблівую ўвагу выклікаў семінар-дыскусія “Сучасная фалькларыстыка, міфалогія, этналогія: пазітыўныя, негатыўныя, супярэчлівыя вектары руху”. У ёй прымала ўдзел доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ Шамякіна Т.І.

Удзельнікі Навуковых чытанняў абменьваліся вынікамі сваіх навуковых даследаванняў на пасяджэннях 4 секцый:

-         старшыня 1 секцыі – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэту БДУ Т.В. Лук’янава;

-         старшыня 2 секцыі – аспірант кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ В.В. Прыемка;

-         старшыня 3 секцыі – загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэорыі літаратуры БДУ Т.А. Марозава.

-         старшыня 4 секцыі – дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ С.В. Шамякіна. 

На пасяджэнні 3 секцыі свае даклады прачыталі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны Ю.А. Арэшка і Я.М. Пархоменка “Народная дэманалогія Гомельшчыны: ведзьма, дамавік”.

А ў 4 секцыі ўдзельнічалі студэнты 2 курса філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны М.С. Шчаўкун з дакладам “Радзінна-хрэсьбінная абраднасць Добруша”, М.С. Язерская і А.А. Кузьміч з дакладам “Народная міфалогія Брагіншчыны ў сучасных запісах”.

 

1

 

 

2

 

 

3

2011 Новости НУФЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates