Секцыя ХLIX студэнцкай навуковай канферэнцыі “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства” “Фалькларыстыка”.
У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”
З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.
У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.
Кафедра рускай і сусветнай літаратуры і навукова-вучэбная фальклорная лабараторыя арганізавала пасяджэнне секцыі канферэнцыі “Фалькларыстыка”.
Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у НВФЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над фальклорным матэрыялам.
Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.
У пасяджэнні прынялі ўдзел:
1 Пімінёнкава Таццяна Валер’еўна, студэнтка групы БФ -11 “Міфалагічныя ўяўленні жыхароў в.Аляксееўка Брагінскага раёна”. Навуковы кіраўнік – д.ф.н., праф. Новак В.С.
У дакладзе на аўтэнтычным матэрыяле, запісаным аўтарам у роднай вёсцы Аляксееўка, раскрываюцца асаблівасці міфалагічнага светапогляду жыхароў, звязаныя з касмаганічнымі, астральнымі, каляндарнымі і біблейскімі міфамі.
2 Саўкова Марыя Пятроўка, студэнтка групы БФ-11 “Традыцыі вясельнай абраднасці (на матэрыяле фальклору Рагачоўскага раёна). Навуковы кіраўнік – д.ф.н., праф. Новак В.С.
У дакладзе на аснове ўласна запісаных звестак пра вясельныя абрады і звычаі раскрываюцца мясцовыя асаблівасці асноўных абрадавых этапаў вясельнай абраднасці аднаго з раёнаў Гомельскай вобласці – Рагачоўскага раёна.
3 Пархоменка Яўген Міхайлавіч, студэнт групы БФ-31 “Мясцовыя асаблівасці абраду пахавання стралы ў в. Пералёўка Веткаўскага раёна”. Навуковы кіраўнік – д.ф.н., праф. Новак В.С. У дакладзе распавядаецца пра адметнасці надзвычай цікавага і адметнага абраду Веткаўшчыны. Аўтар прапануе ўласныя назіранні.
4 Дрывайла Аляксандра Уладзіміраўна, студэнтка групы БФ-21 “Лакальныя асаблівасці пахавальнай абраднасці Чачэрскага раёна”. Навуковы кіраўнік – д.ф.н., праф. Новак В.С. Даклад прысвечаны выяўленню асаблівасцей пахавальнай абраднасці Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
5 Напрэенка Вікторыя Віктараўна, студэнтка групы БФ-21 “Замоўная традыцыя маёй мясцовасці (на матэрыяле фальклору Чачэрскага раёна)”. Навуковы кіраўнік – д.ф.н., праф. Новак В.С. Даклад расказвае пра замовы, выяўленыя аўтарам у вёсках Чачэрскага раёна.