Пра кафедру
Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар ШТЭЙНЕР Іван Федаравіч. На кафедры працуюць 7 выклачыкаў, сярод іх 1 доктар філалагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 2 асістэнта.
Кафедра беларускай літаратуры ўтворана ў 1970 годзе ў выніку падзелу кафедры літаратуры на кафедры русскай літаратуры і беларускай літаратуры. Да 1983 года ўзначальваў кафедру доктар філалагічных навук, прафесар Грынчык Мікалай Міхайлавіч. Заснаваная ім навукова-педагагічная школа "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце" сёння працягвае сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, доктара філалагічных навук, прафесара Штэйнера Івана Фёдаравіча.
Вучэбныя дысцыпліны:
- Уводзіны ў літаратуразнаўства.
 - Гісторыя беларускай літаратуры (старажытны перыяд).
 - Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ стст.).
 - Беларуская літаратура ХХ стагоддзя.
 - Методыка выкладання літаратуры.
 - Тэорыя літаратуры.
 - Літаратура бліжняга замежжа.
 - Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі.
 - Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.
 - Актуальная беларуская літаратура.
 - Псіхалогія літаратурнай творчасці.
 - Тэксталогія.
 - Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці.
 - Літаратурнае рэдагаванне.
 - Гендарны аспект у беларускай літаратуры XX ст.
 - Беларуская інтэрнэт-літаратура
 - Беларуская літаратрура XX ст. у еўрапейскім кантэксце
 
Магістратура
1-21 80 10 Літаратуразнаўства
Дысцыпліны:
1. Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту
2. Паэтыка мастацкага тэксту
3. Беларуская інтымная лірыка ў еўрапейскім кантэксце: гісторыя і сучаснасць
 Пераважная большасць дысцыплін спецыялізацыі 1-21 05 01 02 «Літаратуразнаўства» носіць наватарскі характар, іх матэрыял грунтуецца на творчых набытках нацыянальнага прыгожага пісьменства і дасягненнях сучаснай літаратуразнаўчай думкі. Спецкурсы “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі”, “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці”, “Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”, “Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці”, “Літаратурнае рэдагаванне”, “Тэксталогія” і інш. дапамагаюць сфарміраваць у студэнтаў комплекснае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, выявіць яе нацыянальную адметнасць ў агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі. 
 Выкладчыкамі кафедры кожны год распрацоўваюцца новыя спецкурсы  для студэнтаў, праводзіцца планамерная работа па іх належным вучэбна-метадычным забеспячэнні. Так, за 2016 – 2017 гг. атрымалі рэкамендацыю да выдання вучэбныя праграмы па наступных дысцыплінах спецыялізацыі: “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці” (Аммон М.У.), “Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны  і жанрава-стылёвы аспект” (Яцухна В.І.)
Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:
- Вызначэнне ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці;
 - Аналіз шматузроўневай жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах.
 
Пры кафедры дзейнічае аспірантура па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.
						
						
 








