Квест "Любі і ведай родную мову"
- Подробности
- Просмотров: 826
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Мы віншуем усіх, хто любіць гучанне роднага слова, захапляецца яго хараством, хто неабыякава адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа!
21 лютага 2020 года на філалагічным факультэце быў праведзены квэст “Любі і ведай родную мову”, падрыхтаваны студэнцкім саветам факультэта і групай БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. У квэсце прынялі ўдзел амаль усе студэнты філалагічнага факультэта. Вёў праграму квэста стараста групы БФ-31 Пархоменка Яўген.
У рамках прафарыентацыі
- Подробности
- Просмотров: 675
У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 14 і 17 сакавіка 2020 г. былі праведзены выязныя лабараторныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі камбінаваныя ўрокі беларускай мовы па тэме “Марфалагічны разбор прыметніка” і “Правапіс не(ня) з прыметнікамі” ў 6”Г” класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай.
Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 3 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы.
Дзякуем кіраўніцтву гімназіі і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатныя ўрокі.
«Корни и ветви»
- Подробности
- Просмотров: 598
11 марта студенты 2 и 3 курсов специальности «Русская филология» посетили филиал Ветковского музея, где имели уникальную возможность присутствовать на лекции куратора выставки «Корни и ветви», главного хранителя фондов Ветковского музея, кандидата искусствоведения Светланы Леонтьевой, посвящённой искусству рукописной книги Ветки. Студенты узнали о характерных композиционных особенностях, о колористике, о символике рисунка рукописей Ветковско-Стародубского региона. Ведущий научный сотрудник Ветковского музея, магистр богословия Ольга Афанасьева прочитала лекцию о надписях на обратной стороне икон Ветковской школы, раскрывающих особенности стиля и техники мастеров: от последнего из иконописцев Ветки Григория Рогаткина до известного во всём мире Гавриила Фролова, рассказывающих историю создания святынь.
I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ
- Подробности
- Просмотров: 1303
12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістырычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”. У форуме прынялі ўдзел звыш 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.
З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.
ПЕРШЫ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ
- Подробности
- Просмотров: 1479
12-13 сакавіка 2020 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся I РЭСПУБЛІКАНСКІ КРАЯЗНАЎЧЫ ФОРУМ БЕЛАРУСІ ў рамках Года малой радзімы, арганізаваны Міністэрствамі культуры, інфармацыі, адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскім аб’яднаннем “Беларускі фонд культуры”. У форуме прынялі ўдзел больш за 250 дэлегатаў, сярод якіх як славутыя краязнаўцы, так і пачаткоўцы.
З дакладам “Проблемы взаимодействия краеведения и художественной литературы (на примере творчества В.Л. Кигна-Дедлова)” выступіў аспірант кафедры беларускай літаратуры Цзы Хэхэ.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546