З натхненнем у падарожжа, або сустрэча з І.Плескачэўскай

16 сакавіка студэнты філалагічнага факультэта групы БФ-21 разам з дэканам Палуян А.М. наведалі абласную бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя кніг Інесы Плескачэўскай “Без железного занавеса” і “Как разгадать Китай”.

Інеса Мікалаеўна Плескачэўская – ураджэнка Гомеля. Закончыла філасофскае аддзяленне БДУ. Сем гадоў працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў, у тым ліку ў беларускіх пасольствах у Латвіі і Вялікабрытаніі. Больш за 12 гадоў была карэспандэнтам газеты “СБ. Беларусь сегодня” і АНТ у Кітаі. Зараз – карэспандэнт СБ у Еўрасаюзе. Аўтар некалькіх кніг і дакументальных фільмаў. Узнагароджана прэміяй “Телевяршыня”. Лаўрэат трох міжнародных журналісцкіх конкурсаў.

У аснове кнігі “Как разгадать Китай” – аўтарскія калонкі і артыкулы, якія публікаваліся на старонках газеты  “СБ. Беларусь сегодня”. Аўтар спрабуе даць адказ на пытанне – як зразумець краіну і спасцігнуць кітайскую душу, загадкавую, незразумелую і таямнічую? На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя А.А. Тозіка, кніга Інесы Мікалаеўны – выдатны дадатак навуковага кітаязнаўства. Спасцігнуць кітайскую душу не-кітайцу немагчыма, але кніга І. Плескачэўскай і змешчаныя ў ёй ілюстрацыі таленавітага фотамастака Міхаіла Пеньяўскога дапамогуць прайсці значную частку шляху ў гэтым кірунку.

Праект “Без железного занавеса” прысвечаны краінам былога сацыялістычнага лагера. Аўтар пабывала ў Германіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Інеса Мікалаеўна расказала пра ідэю праекта, выбар менавіта такіх краін, свае сустрэчы  з рознымі асобамі – кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў таго часу, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэта кніга расказвае пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта апавяданне пра тое, як гэта – жыць у эпоху перамен, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі і расчараванні.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзялілася студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Таццяна Пімінёнкава:

Некалі М.Твэн слушна заўважыў: “Падарожнічаць неабходна тым, хто вучыцца”.  Мне здаецца, што гэта адзін з матываў сустрэчы І.Плескачэўскай з чытачамі. Эмацыйная, натхняльная, з высокім узроўнем інтэлекту жанчына захапіла ўсю залу  аповедамі пра напісанне, выданне і сутнасць сваіх кніг, пра краіны, дзе яна жыла, ды і ўвогуле пра жыццё.

Нездарма кажуць, што выдатны чалавек выдатны ва ўсім. Гэта пра Інесу Мікалаеўну. Яе кнігі  адчыняюць дзверы ў цудоўныя краіны, якія мы не разумелі або ехалі туды, не ведаючы гісторыі. Чалавек-адкрыццё, жанчына-энцыклапедыя – усё гэта так арганічна спалучылася ў адным чалавеку. Хачу адзначыць, што на прэзентацыі многіх кніг слухач, асабліва студэнт, страчвае цікавасць пасля 30 хвілін, але гэтага не адбылося на сустрэчы з І.М. Плескачэўскай. Сапраўднае дзіва: сядзець і слухаць чалавека з такой натхнённасцю і ўдзячнасцю за тыя кнігі, якія могуць даваць іншым людзям новыя эмоцыі і веды. Яе стрыманасць, уменне падаць сябе і нават тэмбр голасу заварожвае, з першых хвілін стварае атмасферу душэўнасці і шчырасці.

Казаць можна шмат, але лепш прачытаць і натхніцца. Вельмі ўдзячная І.Плескачэўскай за сустрэчу, яе справу і маральнае задавальненне.

 

 

 

Шчыра запрашаем

27 лютага 2021 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гомеля”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Подробнее: Шчыра запрашаем

Універсітэцкая субота

27 лютага 2021 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гомеля”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Подробнее: Універсітэцкая субота

Слова-гульня

25 лютага 2021 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце ў аўд. 2-27 адбылася слова-гульня, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Конкурс на лепшае веданне беларускага слова быў праведзены студэнтамі групы БФ-31 Дземідовіч Веранікай і Дрывайла Аляксандрай сярод беларускіх студэнтаў груп БФ-21 і РФ-11 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Матэрыял да конкурсу, які складаўся з 6 тураў, падрыхтавалі студэнты групы БФ-31. 1 тур быў прысвечаны словам, якія пачынаюцца і заканчваюцца на літару “к”, 2 тур – словам безэквівалентнай лексікі, 3 тур – перыфразам, 4 тур – вершаваным шарадам, 5 тур – імёнам герояў твораў беларускіх пісьменнікаў па іх апісанні, 6 тур – рэбусам.

Студэнтам спадабаўся такі конкурс на веданне слова: студэнтам 2 курса ён даў магчымасць праверыць свае веды па лексікалогіі, а студэнтам 1 курса спец. “Руская філалогія” яшчэ раз акунуцца ў хараство і прыгажосць беларускага слова.

Подробнее: Слова-гульня

Конкурс чытальнікаў

24 лютага 2021 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце ў аўд. 2-12 адбыўся конкурс вершаў, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы.

Конкурс вершаў быў праведзены сярод беларускіх студэнтаў групы БФ-31 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. Студэнты падрыхтавалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мілагучнай беларускай мове, беларускаму слову. У якасці гасцей на конкурс былі запрошаны кітайскія магістранты, якія выказалі цікавасць і захапленне гучаннем беларускай мовы. Уздзеянне на слухача аказалі вершы, прачытаныя студэнтамі Шчарбатай Ангелінай, Дзядковай Алесяй, Таргонскай Ганнай, Дубінай Лідзіяй, Барадзін Веранікай, Напрэенка Вікторыяй і Цапалавай Ангелінай.

Журы ў складзе д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. Паплаўнай Л.В. прысудзіла:

 дыплом І ступені Шчарбатай Ангеліне,

дыплом ІІ ступені – Дзядковай Алесі,

дыплом ІІІ ступені – Таргонскай Ганне.

Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.

Дзякуем усім удзельнікам! 

Подробнее: Конкурс чытальнікаў

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates