«Восеньская віктарына»
- Подробности
- Просмотров: 541

06.11.2020 – у час школьных канікул на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 51 г. Гомеля” Афанасьевай Н.В. была арганізавана і праведзена для вучняў 9 класа «Восеньская віктарына» анлайн на платформе Jitsi Meet.
У рамках віктарыны студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дрывайла Аляксандра правяла прафарыентацыйную гутарку па рэкламе філалагічнага факультэта і ўніверсітэта. Пытанні віктарыны былі арыентаваны на веданне лексікі, фразеалагізмаў і прыказак беларускай мовы. Вучні паказалі высокі ўзровень валодання роднай мовы, былі зацікаўлены жыццём студэнтаў, выказалі жаданне прыйсці на экскурсію на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.
Чакаем вас у сценах нашай alma-mater!
Выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”
- Подробности
- Просмотров: 604

31.10.2020 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Вяргеенка С.А. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 31 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.
Лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність»
- Подробности
- Просмотров: 616

30 кастрычніка 2020 г. у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» была прачытана загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Шаровай Таццянай Міхайлаўнай лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У.)
Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.
Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.
Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.

 
 
Лінгвістыка на канферэнцыі "Пошук"
- Подробности
- Просмотров: 583
31.10.2020 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Вяргеенка С.А. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 31 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя працягваць работу ў вызначаным накірунку.

Праграма "Запрошаны прафесар"
- Подробности
- Просмотров: 693
30 кастрычніка 2020 г. у рамках праграмы «Запрошаны прафесар» была прачытана загадчыкам кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага (Україна) Шаровай Таццянай Міхайлаўнай лекцыя «Сучасні підходи до організації освітнього процесу в інформаційному просторі: українська мова та інфомедійна грамотність» студэнтам 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (мадэратар сустрэчы – дацэнт кафедры беларускай мовы Шведава З.У.)
Таццяна Міхайлаўна прадэманстравала магчымасці інтэрнэт-прасторы ў авалоданні і папулярызацыі мовы на прыкладзе ўкраінскай. Лектар падзялілася ўласнымі напрацоўкамі, паказала прыклады тыпаў кантэнту, сварэння інфаграфікі, вучэбных гульняў і інш. з дапамогай анлайн-сэрвісаў, паказала магчымасці анлайн-трэнажораў.
Студэнты добра разумелі ўкраінскую мову, актыўна ўдзельнічалі ў гульнях. Лекцыя для іх была змястоўнай, цікавай, пазнавальнай і карыснай.
Вялікі дзякуй Таццяне Міхайлаўне за слушную лекцыю, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва.





Еще статьи...
Подкатегории
- 
						
				Состав кафедры
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				О кафедре
			
			
						- Кол-во материалов:
- 2
 
- 
						
				Учебные дисциплины
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				Фотоальбомы
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				Новости кафедры
			
			
						- Кол-во материалов:
- 16
 
- 
						
				Курсы польского языка
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
			
			
						- Кол-во материалов:
- 6
 
- 
						
				Научная деятельность кафедры
			
			
						- Кол-во материалов:
- 18
 
- 
						
				Творчыя сувязі кафедры
			
			
						- Кол-во материалов:
- 14
 
- 
						
				Метадычная работа
			
			
						- Кол-во материалов:
- 40
 
- 
						
				Выхаваўчая работа
			
			
						- Кол-во материалов:
- 150
 
- 
						
				Кантрольныя работы 
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				Новости
			
			
						- Кол-во материалов:
- 181
 
- 
						
				Гiсторыя кафедры
			
			
						- Кол-во материалов:
- 1
 
- 
						
				Аспірантура/Магістратура
			
			
						- Кол-во материалов:
- 3
 
 
						 
						 
 










