Віктарына і конкурс чытальнікаў “Хараство беларускага слова”

22 лютага 2022 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце ў аўд. 3-1, к. 1 адбылася віктарына і конкурс чытальнікаў “Хараство беларускага слова”, прысвечаныя Міжнароднаму Дню роднай мовы. Віктарына і конкурс чытальнікаў на лепшае веданне і дэкламацыю беларускага слова быў праведзены сярод студэнтаў групы СП-14 пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай.

Подробнее: Віктарына і конкурс чытальнікаў “Хараство беларускага слова”

Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа

Дзень роднай мовы на філалагічным факультэце, які штогод адзначаецца 21 лютага, працягвае сваё шэсце. Сёння, 22 лютага 2022 года, у аўдыторыі 2-27 адбылося чарговае мерапрыемства, прысвечанае гэтаму дню і такой важнай падзеі ў жыцці студэнтаў-філолагаў. Гэта конкурс і экскурс у гісторыю фразеалагізмаў “Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа”, арганізаваны прафесарам кафедры беларускай мовы д. філал. навук В. А. Ляшчынскай са студэнтамі гр. БФ-31.

Подробнее: Прачытваць змест фразеалагізмаў – пазнаваць культуру свайго народа

Гульня "Адгадай слова"

21 лютага вызначаецца Дзень роднай мовы. Студэнты 1 и 2 курсаў спецыяльнасці "Беларуская філалогія" разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. пагулялі ў моўныя шарады і ўспомнілі некаторыя цікавыя слоўцы беларускай мовы.     

Подробнее: Гульня "Адгадай слова"

Вучні цікавяцца жыццем факультэта

21 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 24 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 46 г.Гомеля імя Блеза Паскаля”, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Чачэрска” і ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля”.

Подробнее: Вучні цікавяцца жыццем факультэта

Прафарыентацыя працягваецца

20 студзеня 2022 года на выставе навуковых дасягненняў, інавацыйных распрацовак і незвычайных экспанатаў усіх факультэтаў нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта з вучнямі 6 класа ДУА “Сярэдняя школа № 21 г.Гомеля”, вучнямі 8-9 класаў ДУА “Камуна-Ленінскі яслі-сад – базавая школа Чачэрскага раёна” і ДУА “Залескі яслі-сад – сярэдняя школа Чачэрскага раёна”, навучэнцамі ліцэя будаўнікоў і аўтамеханічнага каледжа. 

Подробнее: Прафарыентацыя працягваецца

Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates