Запрашаем на філалагічны!
- Подробности
- Просмотров: 439
4 студзеня 2022 года на філалагічным факультэце ў рамках праекта “Універсітэцкія суботы” адбылася сустрэча вучняў школ № 41 (прадстаўнікі педкласа), № 26 і № 59 г. Гомеля з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта.
З рэкламай факультэта выступілі дэкан факультэта А.М.Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У.Шведава, загадчык кафедры беларускай мовы А.М.Воінава, прадстаўнік Інстытута Канфуцыя д.ф.н., прафесар, прафесар кафедры агульнага, рускага і славянскага мовазнаўства У.І.Коваль. Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага, адказалі на пытанні паступлення.
Быў праведзены цікавы майстар-клас па напісанні кітайскіх іерогліфаў, сустрэча з кітайскай студэнткай. Вучням паказалі кабінеты кітайскай мовы, польскай мовы, лінгафонны кабінет, музей “Alma-mater”, літаратурна-асветніцкі цэнтр памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” і інш.
Студэнтка нашага факультэта Алдакушкіна Ніна (РФ-31) пазнаёміла вучняў са структурай факультэта і паказала, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю і відэаролікі; таксама прапанавала вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны па рускай і беларускай мовах. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!
Міжнародная навуковая канферэнцыя “Францыск Скарына і наш час”
- Подробности
- Просмотров: 445
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”
Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў
пры ГДУ імя Ф. Скарыны
25 лютага 2022 года
праводзяць
Міжнародную навуковую канферэнцыю “Францыск Скарына і наш час”
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Эпоха і справы Скарыны.
- Традыцыі Скарыны.
- Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
- Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
- Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
- Беларуская лексікаграфія.
- Актуальныя пытанні анамастыкі.
- Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
- Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
- Мова і сродкі масавай камунікацыі.
- Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
- Стылістыка мастацкага слова.
- Літаратуразнаўства.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і іншыя славянскія.
Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада на адрас Аргкамітэта да 20 лютага 2022 года.
Прадугледжаны завочны фармат правядзення канферэнцыі.
Дбайная. Руплівая. Нястомная
- Подробности
- Просмотров: 476
Бог высявае з аднае сяўні
І зерне й чалавека,
Каб радзілі…
Р. Барадулін
У гэтым снежні спраўляе юбілей доктар філалагічных, прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. На філалагічным факультэце Аляксандра Аляксандраўна пачала працаваць у 1969 годзе і прайшла шлях ад выкладчыка да пасады прафесара кафедры беларускай мовы.
Вельмі адораная, таленавітая, яна створана для навукі, разумовай працы. Аляксандра Аляксандраўна атрымала класічную адукацыю, вучылася ў Томскім дзяржаўным універсітэце, валодае старажытнагрэчаскай, лацінскай, польскай, чэшскай мовамі… Закончыла аспірантуру пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “Беларуская мова”, абараніла кандыдацкую “Лексіка грэка-лацінскага паходжання ў сучаснай беларускай мове (фармальна-семантычнае засваенне)”, а пасля і доктарскую дысертацыю “Лексіка іншамоўнага паходжання ў беларускіх народных гаворках”.
Беларуская філалогія стала лёсам. А напачатку была славутая Навагрудская зямля, бацькі, што далі трывалую жыццёвую аснову, навучылі такім важным першым словам. І не дзіва, што грунтоўныя лінгвістычныя веды спалучаюцца з глыбокім адчуваннем мовы, роднай, матчынай, ад маці і бацькі засвоенай. Бацькі навучылі і працаваць – шмат, старанна, адказна.
Шмат зроблена Аляксандрай Аляксандраўнай. І сённяшнія 340 навуковых і метадычных работ не апошняя лічба ў спісе яе прац. Навуковыя інтарэсы Аляксандры Аляксандраўны звязаны з пытаннямі сучаснай і гістарычнай лексікалогіі літаратурнай і народна-дыялектнай мовы, стылістыкі, культуры, культуры маўлення і рыторыкі. У ліку яе публікацый манаграфіі, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства, слоўнікі, шматлікія артыкулы, апублікаваныя не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і замежных выданнях – “Baltistika”, “Kalbotyra” (Вільнюс), “Slavca orientalis” (Варшава), “Запісы” (Нью-Йорк), матэрыялы Міжнародных і Рэспубліканскіх канферэнцый. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена 9 кандыдацкіх дысертацый.
Больш за дваццаць год Аляксандра Аляксандраўна загадвала кафедрай беларускай мовы, якую атрымала з рук яе стваральніка – доктара філалагічных навук, прафесара Уладзіміра Васільевіча Анічэнкі. Аляксандра Аляксандраўна дастойна працягнула традыцыі, закладзеныя яе славутым папярэднікам: вынік яе намаганняў – кафедра аднадумцаў, высокапрафесійных і адданых сваёй справе навукоўцаў. Настойлівая і ўпэўненая, яна бачыць перспектыву, умее арганізаваць, валодае здольнасцю пераконваць, матываваць. Аляксандра Аляксандраўна раскрыла здольнасці, дапамагла вызначыцца, не згубіцца ў неабдымным свеце філалогіі многім з членаў кафедры. У яе асобе мы бачым дарадчыка, разважлівага, разумнага чалавека, здольнага зразумець, параіць, паспачуваць. Добразычлівая і мудрая, яна стварыла на кафедры атмасферу прыязнасці і сяброўства.
Сёння А.А. Станкевіч з’яўляецца дырэктарам Навукова-даследчага інстытута гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў, адкрытага пры ГДУ імя Ф.Скарыны. Інстытут паспяхова займаецца вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі і культуры. Члены кафедры беларускай мовы складаюць калектыў лабараторыі рэгіянальнай лексікалогіі аддзела мовы, фальклору і культуры гэтага Інстытута.
Заслужаная, аўтарытэтная ў навуковым свеце, Аляксандра Аляксандраўна ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі.
Колькі энергіі, цікавасці да жыцця, апантанасці ў справе! На ўсё хапае часу! Дзелавыя якасці чароўным чынам спалучаюцца з неверагоднай жаночай прывабнасцю і прыгажосцю, мэтанакіраванасць – з унутранай інтэлігентнасцю і стрыманасцю, моцны характар – з жаночай мяккасцю і пяшчотай.
Стварэнне ўласнага жыцця – найбольш складаны з усіх відаў чалавечай творчасці. У чым яно, гэтае “мастацтва жыцця”? Як паспець зрабіць усё, дзеля чаго створаны? Як дастойна пражыць на гэтым свеце?
Энергія розуму, дабрыні і прыгажосці рухае Аляксандру Аляксандраўну наперад. Наперад, да новых адкрыццяў, новых кніг, вучняў…
Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ад усяго сэрца віншуюць Аляксандру Аляксандраўну з юбілеем. Нам вельмі пашанцавала, што Вы – наш супрацоўнік, калега, сябар. Побач з такім чалавекам лёгка: Вы ўмееце разумець людзей, заўважаць іх лепшыя рысы, падтрымліваць і словам, і справай. Вашай энергіі, аптымізму, здольнасці бачыць перспектывы і знаходзіць сілы для іх дасягнення можна пазайздросціць. Ад душы віншуем цудоўную маці, якая выхавала добрых сыноў, песціць унукаў. Бадзерасці Вам, сілы, натхнення. Няхай жыццё будзе шчаслівым!
МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»
- Подробности
- Просмотров: 581
15 снежня 2021 г. у рамках стажыроўкі на кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выкладчыкі кафедры беларускай мовы А.М.Воінава і З.У. Шведава прынялі актыўны ўдзел у метадычным семінары «Практыка-арыентаванае навучанне ў ВНУ і школе: традыцыі і перспектывы».
Подробнее: МЕТАДЫЧНЫ СЕМІНАР «ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЕ НАВУЧАННЕ Ў ВНУ І ШКОЛЕ: ТРАДЫЦЫІ І ПЕРСПЕКТЫВЫ»
Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі
- Подробности
- Просмотров: 502
9 снежня 2021 года з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча студэнтамі групы БФ-41 пад кіраўніцтвам куратара Шведавай З.У. была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Максіма Багдановіча «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі».
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 15
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3