НА ШЛЯХУ ДА НОВЫХ ВЯРШЫНЬ!

З 13 па 16 студзеня на базе аграрна-тэхнічнага ліцэя г. Гомеля праходзіў трэці тур Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. У мерапрыемтсве бралі ўдзел 102 навучэнцы Гомеля і Гомельскай вобласці. Членамі журы былі выкладчыкі кафедр беларускай мовы і беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Сёлета алімпіяда праходзіла ў два туры. У першы дзень удзельнікам прапанавалі напісаць водгук на паэтычны (9 і 11 класы) і празаічны (10 клас) твор. Водгук на мастацкі твор належыць да  найбольш складаных і адказных конкурсаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.  Ён з’яўляецца відам працы творчага характару, які набліжаецца па сваіх канонах да сачынення-разважання, эсэ, рэцэнзіі. Для яго напісання няма абавязковых схем, гатовых шаблонаў, і гэта  стварае  для канкурсантаў пэўныя цяжкасці. У цэлым алімпіяднікі справіліся з пастаўленымі перад імі задачамі, правільна вызначылі тэму, ідэю, кола праблем, абгрунтавалі аўтарскую пазіцыю. Прыемна, што было даволі шмат работ, дзе вучні прадэманстравалі свой чытацкі кругагляд, здолелі нешта сказаць пра аўтара, назваць творы іншых аўтараў.

У другі дзень навучэнцы выконвалі комплексную работу, якая складалася з 10 заданняў і ахоплівала практычна ўсе раздзелы мовы і літаратуры: арфаграфію, фразеалогію, стылістыку, марфалогію, сінтаксіс, тэорыю літаратуры. Былі заданні творчага характару: па апісанні пазнаць аўтара і твор і напісаць тэкст буктрэйлера да гэтага твора; прыдумаць трыялет, выкарыстаўшы ў якасці пачатку прапанаваныя радкі; рашыць красворд.

45 удзельнікаў атрымалі дыпломы першай, другой і трэцяй ступені. Для вучняў 11 класа такія дыпломы даюць магчымасць паступаць на філалагічны факультэт нашага ўніверсітэта без экзаменаў.

 

 

 

Сустрэча з удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”

15.01.2020 года ў межах прафарыентацыйнай работы была арганізавана дацэнтамі кафедры беларускай мовы Л.В. Паплаўнай і З.У. Шведавай сустрэча-агітацыя з вучнямі 9-х – 11-х класаў, удзельнікамі ІІІ этапа ХХХVI рэспубліканскай алімпіяды па прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. Цікавую і змястоўную прэзентацыю ўніверсітэта і факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў філалагічнага факультэта ў складзе Аляксандры Дрывайла, Яўгена Пархоменка і Антона Кавалёва.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй універсітэта і факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на філалагічным факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны, як праходзіць вучэбны працэс і адпачынак студэнтаў, магчымасцю вывучаць лацінскую, польскую, чэшскую і кітайскую мовы, расказалі пра перспектывы навучання на спецыяльнасцях “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” і інш.

Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш.

 

 

Конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”

     7 снежня 2019 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа” адбыўся чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: праф. Ляшчынская В.А., дац. Палуян А.М., дацэнт Бажок І.А., дац. Воінава А.М., дац. Вяргеенка С.А., дац. Кастрыца А.М., дац. Мінакова Л.М., Паплаўная Л.В., дац. Хазанава К.Л., дац. Шведава З.У. , ст. выкл. Панкова Н.М. Старшынёй конкурсу абрана прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук, прафесар – В.А. Ляшчынская.

     Конкурс праходзіў у два этапы. Першы этап – мультымедыйнае эсэ, якое было дамашнім заданнем і заключалася  ў выглядзе вуснага выказвання на агульную для ўсіх тэму (для 9-га класа – «Традыцыйны беларускі нацыянальны касцюм», для 10-га класа – «Традыцыйныя беларускія нацыянальныя стравы», для 11-га класа – «Беларускі нацыянальны арнамент») і мультымедыйную прэзентацыю свайго выступлення. Другі этап заключаўся ў падрыхтоўцы тэксту вуснага выказвання на адну з прапанаваных двух тэм, адзначаных у картках, што выцягваў кожны вучань і рыхтаваў не менш як 15 мінут.

     Вынікі конкурсу паказалі добрае валоданне нормамі беларускай літаратурнай мовы, выпрацаваныя ўменні падбіраць ілюстрацыйны і фактычны матэрыял па тэме выказвання, апрацоўваць і складаць тэкст выступлення як дамашняга задання. Крыху горш было з выказваннем на прапанаваную тэму ва ўмовах аўдыторыі, не заўсёды правільным разуменнем тэмы для выказвання ў выглядзе цытаты з твораў беларускіх мастакоў слова. Але ўвогуле конкурс прадэманстраваў высокі ўзровень валодання беларускай мовай, асэнсаваннем яе месца і ролі ў камунікацыйных мэтах, як мовы тытульнай нацыі і неабходнасці яе раўнапраўнага выкарыстання ў грамадстве.  У кожным класе нашымі выкладчыкамі была праведзена прафарыентацыйная гутарка аб ГДУ імя Ф. Скарыны і нашым факультэце з заклікам паступаць на філалагічны факультэт.

         В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава

 

 

 

Антология современной поэзии

В самом конце 2019 года в Минске в издательстве "Беларуская навука"  вышла из печати антология современной русскоязычной поэзии Беларуси "Поэзия русского слова" (авторы проекта - Владимир Гниломедов и Николай Микулич). 
В антологию вошла поэтическая подборка Е.Ф. Асенчик. 




Поздравляем волонтёрский отряд "Радуга надежды"!

 

Поздравляем волонтёрский отряд "Радуга надежды"  и его руководителей Осипову Т.А. и Кастрицу Е.А. с достойной наградой за активное участие в волонтёрском движении. 

 

 

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates