Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні – гэта карысны інструмент на ўроку беларускай літаратурыоку беларускай літаратуры
- Подробности
- Просмотров: 262
Сёння на філалагічным факультэце прайшла сустрэча студэнтаў 2-4 курсаў з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Есісам Яўгеніем Валер’евічам. Мы пазнаёміліся з паняццем КАЗ (кампетэнтнасна арыентаваныя заданні) і ключавымі пазіцыямі яго структуры. Для разумення гэтага паняцця мы выконвалі розныя цікавыя заданні: вылучалі ключавыя словы, скадалі пазлы, знаёміліся са структурнымі кампазіцыямі ў ходзе гульні. Вынікі сустрэчы нам, як будучым настаўнікам, будуць карыснымі ў прафесійнай дзейнасці. Кампетэнтнасна арыентаваныя заданні – гэта карысны інструмент на ўроку беларускай літаратуры па развіцці камунікацыі вучняў.
Шаўцова Кацярына
Фелькіна Настасся
ВЫНІК ПЛЁННАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ТВОРЧАСЦІ КУЗЬМЫ ЧОРНАГА
- Подробности
- Просмотров: 255
Значная падзея адбылася нядаўна – выхад у выдавецтве “Беларуская навука” першага тома 12-томнага навукова каментаванага збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага. Выданне падрыхтавана Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі. Наклад выдання – 1000 асобнікаў.
Кузьма Чорны (1990-1944) з’яўляецца знакавай постаццю беларускай літаратуры. Уявіць беларускую літаратуру без Кузьмы Чорнага немагчыма. Яго творчасць мела выключны ўплыў на развіццё беларускага мастацтва слова. За Кузьмой Чорным даўно і трывала замацаваліся вызначэнні: пісьменнік-філосаф, пісьменнік-псіхолаг, пісьменнік-наватар. Празаiку беларуская лiтаратура абавязана значным ўзмацненнем фiласофскага гучання, паглыбленнем псiхалагiзму. Дзякуючы Кузьме Чорнаму нацыянальная проза выйшла на якасна новы узровень у даследаваннi ўнутранага свету чалавека, вывучэннi яго свядомасцi.
Да гэтага часу найбольш значным выданнем спадчыны пісьменнка быў збор твораў Кузьмы Чорнага у 8 тамах, якое было ажыццёўлена 50 год таму. У 1980-я гады пабачыў свет 6 томны збор твораў класіка.
Кафедра беларускай літаратуры ганарыцца, што аўтарам прадмовы да новага збору твораў стала прафесар Анжэла Мікалаеўна Мельнікава. Гэта вялікая адказнасць і гонар, паколькі аўтарам прадмовы да 8-томнага выдання быў Алесь Адамовіч, а да 6-томнага – вядомы беларускі пісьменнік Міхась Стральцоў.
А.М. Мельнікава стала і мэтанактравана займаецца даследаваннем творчасці Кузьмы Чорнага. Асэнсаванню спадчыны пісьменніка была прысвечана кандыдацкая дысертацыя Анжэлы Мікалаеўны і манаграфія “Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага”. Вывучэнне творчасці празаіка было працягнута А. М. Мельнікавай і ў дысертацыі на атрыманне ступені доктара філалагічных навук.
УДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ
- Подробности
- Просмотров: 292
Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава прыняла ўдзел у рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Трэція Кісялёўскія чытанні “На раздарожжы: рознаскіраваныя дыскурсы ў беларускай літаратуры ХІХ–ХХ стст.”» (да 225-годдзя А. Міцкевіча, 215-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча і 200-годдзя У. Сыракомлі), арганізаванай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Інстытута літаратуразнаўсва імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі. Канферэнцыя сабрала вучоных з Беларусі, Польшчы, Расіі, Іспаніі.
А. М. Мельнікава выступіла з дакладам “Актуалізацыя класікі ў сучаснай сацыякультурнай сітуацыі”. Асноўныя палажэнні выступлення А. М. Мельнікавай апублікаваны газетай “Навука” НАН Беларусі.
ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ XXIX РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ СТУДЭНЦКІХ НАВУКОВЫХ РАБОТ 2022 ГОДА
- Подробности
- Просмотров: 267
Навуковыя работы студэнтаў і магістрантаў філалагічнага факультэта атрымалі дыпломы 1 катэгорыі ў Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ 2022 года.
Пераможцамі 1 катэгорыі сталі
Таргонская А. В., выпускнік 2022 г., навуковая работа “Паэтыка цялеснасці ў беларускай лірыцы першай трэці ХХ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Пацягова А. А., выпускнік магістратуры 2022 г., навуковая работа “Пікарэскны і авантурны раман як жанравыя інварыянты ў беларускай прозе ХХ – пач. ХХІ стагоддзя”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
Ніцыеўская К. В., выпускнік 2022 г., навуковая работа “Феномен страху і формы яго выяўлення ў сучаснай беларускай прозе”, навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт.
LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”: праца секцый
- Подробности
- Просмотров: 426
27 красавіка 2023 года ў межах “Дней студэнцкай навукі” прайшла LIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”. На кафедры беларускай літаратуры працавалі дзве секцыі – “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” і “Спецыфіка развіцця сучаснай беларускай літаратуры: рэцэпцыя, паэтыка, герменетыўтыка”. У якасці слухачоў прысутнічалі студэнты 1 і 3 курсаў, якія з цікавасцю выслухалі выступленні калег. Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта прачыталі 12 дакладаў і грунтоўна адказалі на пытанні аўдыторыі. Лепшымі навуковымі працамі прызнаны даклады Уніятавай К, Шпалок І., Якаўленка К., Фелькінай А., Язерскай М., Афанасенка К., Бусевай К., Пімінёнкава Т. Піменавай А., якія будуць апублікаваныя ў зборніках тэзісаў “Дни студенческой науки” і зборніку навуковых артыкулаў “Творчество молодых – 2023”.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 103
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2