Паходжанне фразеалагізмаў, якія маюць у сваім складзе ўласныя імёны
- Подробности
- Просмотров: 11295
Фразеалагізмы з уласнымі імёнамі складаюць адносна невялікую, але надзвычай цікавую групу устойлівых адзінак беларускай мовы, паколькі менавіта ў іх захаваліся звесткі пра мінулыя падзеі ў нашай і іншых краінах свету, замацаваліся пэўныя меркаванні людзей розных народаў пра пэўныя факты і такім чынам перададзена новым пакаленням сваё бачанне свету, свая ацэнка падзей, людзей і інш. Таму вельмі цікавыя звесткі падаюць нам этымалагічныя слоўнікі фразеалагізмаў (напрыклад, этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў І. Я. Лепешава).
Цікавы па паходжанні фразеалагізм трапіць да Абрама на піва. Абазначае ‘памерці’. Абрам – біблейскі персанаж. Ён быў вельмі адданы богу, у чым апошні пераканаўся, загадаўшы яму праз анёла ахвяраваць родным сынам. За пакорлівасць і адданасць бог узяў Абрама пасля смерці ў нябеснае царства. Трапіць да Абрама на піва – першапачаткова «трапіць на той свет, туды, дзе знаходзіцца Абрам». А на піва – жартоўны дадатак.
Подробнее: Паходжанне фразеалагізмаў, якія маюць у сваім складзе ўласныя імёны
Як пачаць размаўляць па-беларуску
- Подробности
- Просмотров: 2741
Прачытаўшы пра апошнія вынікі апытання наконт ведання і ўжывання беларускай мовы, праведзенага недзяржаўнай арганізацыяй «Будзьма беларусамі», я засмуціўся. Безумоўна, мы не ведаем нічога пра якасць абедзвюх апытанак, іначай кажучы, наколькі блізкія вынікі да рэчаіснасці ў абодвух выпадках і ці сапраўды сітуацыя пагаршаецца.
Тым не менш, лічу патрэбным падзяліцца сваім вопытам маўленчых, нават больш псіхалагічных, практык з тымі, хто адчувае жаданне размаўляць па-беларуску штодня, але пры гэтым страчае тыя ці іншыя перашкоды на сваім шляху. Сам я з дзяцінства часта наведваў сваіх сваякоў у Латвіі, Украіне, працаваў у Еўропе. То бок вакол мяне заўсёды прысутнічала мінімум дзве мовы. І на падставе ўсяго перажытага і пабачанага я і будую сваю лінію праводзінаў.
Цікавыя звесткі пра паходжанне мовы
- Подробности
- Просмотров: 14944
Гукавая мова (у яе членападзельнай, блізкай да сучаснай форме) узнікла, відаць, больш за 100 тыс. гадоў таму назад, у эпоху пераходу ад неандэртальца да чалавека сучаснага тыпу.
Менавіта мова стала вызначальнай прыметай чалавека. Пытанне ж “як яна ўзнікла”хвалюе вучоных ужо на працягу больш чым 2-х тысячагоддзяў. Але таямніца паходжання мовы да канца так і не разгадана.
Легенда пра Белавежскую пушчу
- Подробности
- Просмотров: 5411
Cа старажытных часоў Белавежская пушча славіцца як унікальны прыродны комплекс у Еўропе. 3 14 стагоддзя яна была месцам, дзе палявалі польскія каралі, а з канца 18 — царская сям’я і набліжаная да яе шляхта.
Прыгожай была Белавежская пушча ў мінулым. Статкі ласёў, дзікіх коз, дзікоў хадзілі па лясах. Зайцoў – процьма. Паветра напоўнена водарам кветак, саснова-яловай смалы, папараці, чабoру, шыпшыны, пахам лясных ягад, грыбоў.
Беларуская мова і інтэрнэт
- Подробности
- Просмотров: 3372
У інтэрнэце запушчаны чарговы праект па прыцягненню увагі да выміраючай беларускай мовы.
Iнтэрактыўнае агенцтва Aguru 9 чэрвеня запусціла ў інтэрнэце відэаролік і прома-сайт, якія паказваюць цяперашні стан беларускай мовы у нашай краіне. Задача праекту – прыцягнуць увагу да выміраючай беларускай мовы.