Cтудэнцкая навуковая канферэнцыя LV 2026
22 красавіка 2026 года была праведзена секцыя «Фалькларыстыка», кіравалі якой д.ф.н., прафесар В. С. Новак, студэнт групы БФ-11 філалагічнага факультэта Арцём Ганчарэнка. Сакратаром пасяджэння секцыі была абрана Кавалёва Аляксандра. У пасяджэнні секцыі прынялі ўдзел 11 чалавек. Тэматыка дакладаў была звязана з даследаваннем традыцыйнай духоўнай культуры Гомельшчыны, у прыватнасці, вясельнай і радзінна-хрэсьбіннай абраднасці, пахавальнай абраднасці, веснавой і купальскай абраднасці, прыпевак, варажбы, прыкмет і павер’яў і інш. Разам са студэнтамі групы БФ-11 выступалі на пасяджэнні секцыі студэнты 2 курса спецыяльнасці «Руская філалогія», а таксама студэнтка факультэта замежных моў Соф’я Сахранная.










