Фінт-круазэ
- Подробности
- Просмотров: 830
ФІНТ-КРУАЗЭ
24 сакавіка 2015 года групы БФ-21 і БФ-22 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі Маладзёжны тэатр. Студэнтам пашчасціла назіраць за развіццём падзей дзвюх сучасных камедый па п’есах маладых беларускіх аўтараў: “Перапіс насельніцтва” Дзмітрыя Багаслаўскага і “Сватанне” Віктара Красоўскага. За адзін вечар кожны акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, які быў задзейнічаны ў спектаклі, выступаў у двух розных вобразах. Напрыклад, прыгожую і эксцэнтрычную Маргарыту Адольфаўну з першай часткі зменіць інтэлігентны нешчаслівы прафесар у другой частцы.
У спектаклі задзейнічаны тры акцёрскія склады. А гэта азначае, што можна хоць праз раз прыходзіць на пастаноўку і заўсёды атрымліваць асалоду ад новага непрадказальнага акцёрскага рашэння. Рэжысёр спектакля Святлана Навуменка сабрала вакол сябе цікавую каманду прафесіяналаў: харэограф Вольга Скварцова, кампазітар Віталь Судзін, мастак Юрый Саламоваў стварылі спектакль, які падымае настрой, на якім хочацца смяяцца. Не абышлося і без перажыванняў, таму пры праглядзе вам забяспечаны поўны спектр пачуццяў і эмоцый! Доўгімі апладысментамі гледачы не адпускалі акцёраў. Цяжка было стрымаць эмоцыі. Зала ўстала, усе да апошняга, нават скептычна настроеныя. Некаторыя плакалі, плакалі і самі акцёры.
Гэта быў цуд! Гэта было маленькае жыццё на сцэне, а мы ўсе – частка гэтага жыцця.
Часцей наведвайце тэатры! Вы ніколі не пашкадуеце і атрымаеце незабыўныя ўражанні на тыдзень, месяц, а можа, і на ўсё жыццё!
Аксёнава Вольга, студэнтка групы БФ-21,
Шукаловіч Алена, студэнтка групы БФ-22
ДИАЛОГ ЭПОХ. ИНТЕРПРЕТАЦИИ
- Подробности
- Просмотров: 878
20 марта 2015 года мы, студентки группы БФ-21, вместе с нашим преподавателем, доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики Светланой Анатольевной Вергеенко, посетили картинную галерею имени Гавриила Харитоновича Ващенко, где нашему вниманию был представлен исследовательский выставочный проект «ДИАЛОГ ЭПОХ. ИНТЕРПРЕТАЦИИ». В проекте представлены работы Адама Глобуса, Сергея Гриневича, Александра Некрашевича, Алеся Пушкина, Константина Селиханова, Игоря Кныша, Владимира Качана, Виктора Копача, Максима Петруля, Олега Костюченко, Спартака Арутюняна – «Басталия». Участники проекта – современные белорусские художники и скульпторы, использующие в своих произведениях принцип цитирования образов классического и постклассического искусства. Вопреки привычному противопоставлению актуального искусства классике, проект призван показать безусловную принадлежность современного белорусского искусства непрерывной западноевропейской изобразительной традиции. Во время выставки, мы ознакомились со всеми работами, и по выражению лица каждой из нас было видно, как меняется настроение, в зависимости от того, как менялись картины, яркие цвета красок переходили в тёмные. Некоторые картины приводили нас в восторг, а некоторые заставляли задуматься о том, так что же всё-таки хотел сказать автор, когда подносил к холсту кисть. Выставка нам всем очень понравилась и мы считаем, что такие культурные походы должны быть у каждого человека, чтобы получить эстетическое удовольствие, повысить духовную культуры и просто отлично провести время.
Аксёнова Ольга, 2 курс
Жыву ў Беларусі і тым ганаруся
- Подробности
- Просмотров: 1125
02.03.2015 асістэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Н.М. Панкова правяла віктарыну “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” са студэнтамі групы КД-11. Маладыя людзі адказалі на пытанні, звязаныя з прыродай, вытворчасцю, гістарычнымі мясцінамі і адукацыяй нашай краіны.
Пакт Рериха. История и современность
- Подробности
- Просмотров: 788
19 февраля 2015 года группа ЭУ-22 экономического факультета вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко посетили выставочный зал ГГУ, где познакомились с выставкой “Пакт Рериха. История и современность”. Студенты получили информацию о жизни и творчестве великого русского художника Николая Константиновича Рериха, а также об истории возникновения идеи сохранения культурного наследия. Экскурсию со студентами провели члены общественой организации Международный центр Рерихов Республики Беларусь.
Размаўляем па-беларуску
- Подробности
- Просмотров: 1703
Студэнты груп БФ-21 і РФ-21 (куратары – выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыца і С.А. Вяргеенка) апошнім часам сталі актыўнымі ўдзельнікамі тэлевізійнага праекту “Размаўляем па-беларуску”. Маладыя людзі не толькі актыўна далучаюцца да скарбаў роднай мовы, але і прапагандуюць любоў да беларускага слова сярод моладзі.