Наведванне галерэі імя Г.Х. Вашчанкі
- Подробности
- Просмотров: 728
У снежні 2014 года студэнты групы БІ-22 біялагічнага факультэта разам з загадчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак наведалі карцінную галерэю Г.Х. Вашчанкі. Студэнты прайшлі па залах галерэі, пазнаёміліся з работамі, выкананымі ў розных жанрах. Ад выставы засталіся самыя добрыя ўражанні.
Наведванне філіялу Веткаўскага музея
- Подробности
- Просмотров: 852
Далучэнне да скарбаў роднай культуры з’яўляецца актуальным накірункам вучэбна-выхаваўчай работы нашай установы адукацыі. Менавіта таму студэнты розных спецыяльнасцяў наведваюць філіял ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”. 28.11.2014 пабывалі ў музеі і студэнты груп БІ-21, БІ-23, БІ-24 біялагічнага факультэта разам з загадчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак.
Экстрасистолы любви
- Подробности
- Просмотров: 823
Студэнты групы БФ-21 на чале з куратарам А.А. Кастрыцай 21.11.2014 наведалі творчую сустрэчу з вядомай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, якая адбылася на базе абласной бібліятэкі. Студэнты з карысцю правялі час: пазнаёміліся з новай кнігай аўтара «Экстрасистолы любви» і адкрылі для сябе Наталлю Батракову не толькі як пісьменніка, але і як цікавага чалавека.
Ідзі і глядзі
- Подробности
- Просмотров: 942
Праект мастака Руслана Вашкевіча “Ідзі і глядзі” прыцягнуў увагу гледачоў сваёй нестандартнасцю і экспрэсіяй. У снежні студэнты груп А-12, А-13, Н-14, Ф-34 наведалі дадзеную выставу разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі А.А. Кастрыцай і атрымалі не толькі эстэтычную, але і інтэлектуальную асалоду.
Культурныя вандроўкі
- Подробности
- Просмотров: 744
Факт, што дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” – адна з найбольш аўтарытэтных музейных устаноў Рэспублікі Беларусь, не выклікае пярэчанняў. Менавіта таму цікавасць да палаца не толькі ніколі не губляецца, але і ўзрастае з кожным днём. 19.11.2014 у цэнтральную частку палаца і яго вежу, якія уяўляюць сабой гістарычныя рэканструкцыі, наведаліся студэнты фізічнага факультэта гр. Ф-33, Ф-34, а таксама студэнты факультэта замежных моў гр. А-14, А-15 разам з выкладчыкам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Кастрыцай А.А.