Паўлавец Дзмітрый Дзмітрыевіч

      Пасададацэнт кафедры 

      Адрес электронной почты: 

      Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.





Нарадзіўся і вырас на Пінскім Палессі ў шматдзетнай сялянскай сям'і, працаваў у калгасе, служыў у савецкай арміі, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта (1976) па спецыяльнасці філалогія, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратур. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Кандыдацкая дысертацыя "Узаемадзеянне беларускай і царкоўнаславянскай моў у ХУІ-ХУІІ ст." (1985). Спецыялізацыя- гісторыя беларускай мовы, яе ўзаеміны з іншымі славянскімі. Кола зацікаўленасці - беларуская анамастыка, пытанні культуры мовы, гісторыя беларускай культуры, станаўленне беларускай арфаграфіі, краязнаўства. Маецца звыш 150 публікацый ў навуковых і папулярных выданнях ("Беларуская лінгвістыка", "Беларуская мова" ЛіМ, "Полымя", "Роднае слова", "Русская речь"), краязнаўчых матэрыялаў у рэспубліканскіх і мясцовых газетах. Сааўтар "Русско-белорусского словаря спортивных терминов" (Мінск, 1995), "Фальклорнага слоўніка Гомельшчыны" (Гомель, 1998), кнігі "Святло каштоўнасцей духоўных. Жлобінскі край: мінулае і сучаснасць" (пад агульнай рэдакцыяй В.С. Новак, А.А. Станкевіч) (Гомель, 2009).

2011 Паўлавец Дзмітрый Дзмітрыевіч. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates