Віктарына маладых філолагаў
- Подробности
- Просмотров: 418
06.11.2020 – у час школьных канікул на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 51 г. Гомеля” Афанасьевай Н.В. была арганізавана і праведзена для вучняў 9 класа «Восеньская віктарына» анлайн на платформе Jitsi Meet.
У рамках віктарыны студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дрывайла Аляксандра правяла прафарыентацыйную гутарку па рэкламе філалагічнага факультэта і ўніверсітэта. Пытанні віктарыны былі арыентаваны на веданне лексікі, фразеалагізмаў і прыказак беларускай мовы. Вучні паказалі высокі ўзровень валодання роднай мовы, былі зацікаўлены жыццём студэнтаў, выказалі жаданне прыйсці на экскурсію на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.
Чакаем вас у сценах нашай alma-mater!
Я слаўлю мамы светлае імя…
- Подробности
- Просмотров: 674
Мама... Матуля... Маці... Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова – МАМА! Слова, зразумелага, напэўна, на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, боль, любоў і надзея.
Свеціць, як сонца, ад самай калыскі
Вобраз любімы, родны і блізкі.
Маміна імя – самае лепшае.
Мама! Матуля! – чароўнае слова
Песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах!
14 кастрычніка з нагоды святкавання Дня маці са студэнтамі групы А-11 факультэта замежных моў было праведзена мерапрыемства, прысвечанае самаму роднаму чалавеку для кожнага з нас. Аб жанчыне-маці шмат сказана і напісана: ёй прысвячаюць свае творы пісьменнікі, узнёслымі словамі ўслаўляюць паэты, у яе гонар складаюць песні кампазітары. Аднак якія б словы ні гучалі ў яе адрас ад вядомых і знакамітых людзей, для кожнай маці самым жаданым і кранаючым сэрца становіцца прызнанне яе дзяцей. Таму ў гэты святочны дзень студэнты групы А-11 ад шчырага сэрца распавядалі пра сваіх матуль, чыталі ў іх гонар свае вершы і вершы вядомых беларускіх паэтаў. Цёплая атмасфера мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым, паколькі маці – самая дарагая раскоша ў свеце. Так будзем удзячны нашым матулям за ўсё!
Н. Цімашэнка
Выхоўваемся на ўзорах класікі
- Подробности
- Просмотров: 630
14 мая 2020 года студэнты групы БФ-21 ладзілі вэбінар “Я перакладчык”.
Квест "Любі і ведай родную мову"
- Подробности
- Просмотров: 822
21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Мы віншуем усіх, хто любіць гучанне роднага слова, захапляецца яго хараством, хто неабыякава адносіцца да культурнай спадчыны свайго народа!
21 лютага 2020 года на філалагічным факультэце быў праведзены квэст “Любі і ведай родную мову”, падрыхтаваны студэнцкім саветам факультэта і групай БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай. У квэсце прынялі ўдзел амаль усе студэнты філалагічнага факультэта. Вёў праграму квэста стараста групы БФ-31 Пархоменка Яўген.
Масленіца ў беларускім фальклоры
- Подробности
- Просмотров: 576
24 лютага 2020 г. на філалагічным факультэце ў студэнтаў 3 курса (група БФ-31) пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. прайшоў круглы стол "Масленіца ў беларускім фальклоры". Студэнты ўспомнілі старажытныя традыцыі адзначэння Масленіцы і песні, прысвечаныя святу.