День донора в ГГУ имени Ф. Скорины
- Подробности
- Просмотров: 587
C 03.03.2020 по 05.03.2020
в университете будет проводиться
День донора
Сдача крови будет производиться по предварительной записи на безвозмездной основе.
Участники акции получают денежную компенсацию на питание и паёк
Запись обучающихся производится
в деканатах факультетов до 20.02.2020
Для каждого факультета будут определены дата и время проведения Дня донора.
За дополнительной информацией обращаться в отдел воспитательной работы с молодежью (к. № 4, ауд. 1-8, тел. 51 00 82) или деканат.
Внимание!
Желающим стать донорами необходимо в обязательном порядке ознакомиться с ПАМЯТКОЙ
Люблю мой край...
- Подробности
- Просмотров: 691
У кожнага чалавека ёсць на зямлі самы дарагі куток – месца, дзе ён нарадзіўся, яго дом, сям’я. Слова Радзіма сугучнае з такімі назвамі, як род, родныя, родзічы, радзіцца. Цёплыя, ласкавыя словы. Радзіму часта называюць бацькаўшчынай, айчынай, таму што гэта зямля нашых бацькоў, якія далі нам жыццё.
Час паэзіі чароўнай
- Подробности
- Просмотров: 777
Слова ў жыцці кожнага чалавека адыгрывае важную ролю. «Словам можна забіць і ажывіць, параніць і вылечыць, пасеяць сумненне і безнадзейнасць – і натхніць», – пісаў таленавіты педагог Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі. Асаблівае значэнне мае валоданне словам для прафесіі філолага, выкладчыка, для якіх яно з’яўляецца асноўным інструментам прафесійнай дзейнасці. Як слушна заўважыў Б. Сачанка, “у слове пластыка, у слове музыка, у слове фарбы, у слове тое, чаго нідзе і ні ў чым няма – сэнс, адухоўленасць, страснасць”.
Конкурс чытальнікаў на псіхалагічным факультэце
- Подробности
- Просмотров: 685
4 снежня на факультэце педагогікі і псіхалогіі прайшоў конкурс чытальнікаў "Беларусь мая сінявокая...", арганізаваны дацэнтам кафедры беларускай мовы Людмілай Мікалаеўнай. Мінаковай. У конкурсе, прысвечаным Году малой радзімы, удзельнічалі студэнты 1 курса (гр. ПС-11, ПС-12, ПС-13 і СР-15). З уступным словам да ўдзельнікаў конкурсу звярнулася старшыня журы прафесар кафедры беларускай мовы Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч. Цёплыя пажаданні поспеху ў мерапрыемстве прагучалі ад намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Аляксандра Эрнставіча Потрасава. Нікога не пакінулі абыякавым светлыя, пранікнёныя словы пра малую і вялікую Радзіму, родную сэрцу Беларусь.
Да Дня вызвалення Гомеля
- Подробности
- Просмотров: 643
25 лістапада 2019 года ў аўд. 2-12 адбыўся конкурс вершаў, прысвечаны 76-ай гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Конкурс вершаў быў праведзены сярод беларускіх і туркменскіх студэнтаў груп БФ-21 і Гр-21 пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай і Н.М.Панковай. Студэнты падрыхтавалі вершы беларускіх і рускіх паэтаў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Уразілі прачытаннем і аб’ёмам вывучанага студэнт гр. Гр-21 Джайхун Сараеў і студэнтка гр.БФ-21 Аляксандра Дрывайла. Уздзеянне на слухача аказалі вершы, прачытаныя студэнтамі Дземідовіч Веранікай, Міхаленкам Цімафеем, Напрэенка Вікторыяй, Ніцыеўскай Катрын і Шчарбатай Ангелінай. Лепшыя чытальнікі былі ўзнагароджаны невялікімі прызамі.
Дзякуем усім удзельнікам!