Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть

2 сакавіка ў Гомельскай абласной бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Івана Штэйнера “Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры XX стагоддзя”.

Госці мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні кнігі Івана Фёдаравіча, дыскутавалі на тэму яго даследавання, дзяліліся сваім пунктам гледжання. Экспертамі выступілі: дэкан філалагічнага факультэта, к.ф.н., дацэнт Палуян Алена Мікалаеўна, к.ф.н., дацэнт Бярозка Аляксандр Фёдаравіч, выкладчык кафедры «Славянскія і рамана-германскія мовы» УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту” Батурына Алена Львоўна, загадчык аддзела радыё “Гомель “Плюс” Краснабарод Сяргей Яўгенавіч.

 














Экскурсія ў літаратурны музей Гомельскай абласной бібліятэкі

28 сакавіка 2018 студэнты групы БФ-31 пад кіраўніцтвам к.ф.н., дацэнта В.І. Яцухна  наведалі Гомельскую абласную бібліятэку. Мерапрыемства мела найперш вучэбны характар: студэнты даведаліся аб многіх цікавых фактах з жыцця і творчасці славутых беларускіх пісьменнікаў, ураджэнцаў Гомельшчыны – А. Макаёнка, І. Шамякіна, І. Мележа, І. Навуменкі. Можна весці таксама гаворку аб выхаваўчым патэнцыяле мерапрыемства.

 















IMG_20180328_132805_HDR.jpg

Адкрыццё мемарыяльнай залы

28.02.2018 – у абласной бібліятэцы імя Леніна адбылося адкрыццё мемарыяльнай залы народнага пісьменніка Беларусі, драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка. У мерапрыемстве прынялі ўдзел загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н., прафесар І.Ф. Штэйнер, студэнты 1 курса.


















Да 125-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага

17.02.2018 выкладчык кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. прачытала лекцыю на 2 курсе філалагічнага факультэта  (у межах вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ стст.”) аб жыцці і творчасці празаіка, драматурга, літаратуразнаўцы, лексікографа, фалькларыста, публіцыста, перакладчыка М. Гарэцкага з выкарыстаннем прэзентацыі і відэаматэрыялаў, у прыватнасці, успамінаў пляменніка Радзіма Гарэцкага – акадэміка НАН Беларусі, доктара геолага-мініралагічных навук, прафесара – аб жыццёвых перыпетыях Максіма Гарэцкага. 

Юбілей Канстанцыі Буйло

14 студзеня – 125 год са дня нараджэння беларускай паэткі, аўтара знакамітага верша-песні “Люблю мой край” Канстанцыі Буйло.

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Таццяна Адамаўна разам са студэнтамі 1 курса завочнага факультэта (БФСз-11) правяла мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце.

Студэнтам была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці К. Буйло, відэаматэрыялы аб цікавых фактах з жыцця паэткі, запіс песні “Люблю мой край” і праслухоўванне некаторых вершаў з дэбютнага зборніка паэткі “Курганная кветка”.

2011 Выхаваўчая работа . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates