Фарс-вадэвіль "Пінская шляхта"
- Подробности
- Просмотров: 2080
Напярэдадні 210-гадовага юбілея з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча група БФ-21 вырашыла зрабіць пастаноўку-інсцэнізацыю аднаго з лепшых твораў пісьменніка - фарс-вадэвіля "Пінская шляхта".
Пра Ф. Скарыну – на тэлебачанні!
- Подробности
- Просмотров: 890
24 лістапада студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у запісе тэлевізійнай праграмы “Главная тема”, прысвечанай спадчыне Францыска Скарыны. Адным з экспертаў праграмы выступіў загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар, доктар філалагічных навук Іван Штэйнер. Праграма атрымалася надзвычай цікавая і змястоўная. Студэнты-гледачы задавалі цікавыя пытанні, кампетэнтныя эксперты сцвярджалі малавядомыя факты, разважалі над “белымі плямамі” ў біяграфіі славутага першадрукара. Студэнты атрымалі рэальны практычны вопыт у здымачным працэсе тэлевізійнай праграмы.
Віртуальнае падарожжа па мясцінах Я. Коласа
- Подробности
- Просмотров: 844
08.11.2017 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Фіцнер Т.А. са студэнтамі 3 курса філалагічнага факультэта (БФ-31) правяла віртуальнае падарожжа па мясцінах Я. Коласа: “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” ў Мінску, філіял музея – мемарыяльны комплекс “Мікалаеўшчына” (уключае ў сябе чатыры сядзібы: Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня). Пасля прагляду было праведзена абмеркаванне відэаматэрыялаў.
135 год са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа
- Подробности
- Просмотров: 849
3 лістапада – 135 год са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міцкевіча).
У творчасці Якуба Коласа стагоддзя знайшлі ўвасабленне найбольш важныя, сутнасныя праяўленні нацыянальнага жыцця ва ўсёй яго паўнаце і шматстайнасці, усебакова адлюстравана спецыфіка нацыянальнага стылю жыцця, створаны мастацкі аўтавобраз Беларусі.
Творам, дзе ўвасоблены Космас нацыянальнага быцця, побыт і светапогляд беларуса, выяўлены адметнасці нацыянальнага характару, стала паэма «Новая зямля» Якуба Коласа, якую Ул. Конан назваў «эстэтычнай экзістэнцыяй беларуса».
З нагоды нараджэння Якуба Коласа на філалагічным факультэце праведзены шэраг мерапрыемстваў. Так, студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” правялі дыскусію “Космас Коласа”, студэнты 2 курса чыталі любімыя вершы паэта.
На працягу тыдня запланаваны іншыя мерапрыемствы.
Тэатр як гісторыя разбурэння і адраджэння
- Подробности
- Просмотров: 807
Студэнты філалагічнага факультэта 17 кастрычніка атрымалі ўнікальную магчымасць сустрэцца з вядомым тэатразнаўцам, доктарам філалагічных навук, дацэнтам Варшаўскага ўніверсітэта Андрэем Масквіным.
Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя манаграфіі даследчыка “Беларускі тэатр 1920-30-х гадоў”, якая ўяўляе сабой пашыраны беларускамоўны пераклад працы “Teatr Białoruski 1920-1930. Odrodzenie i zagłada”. Дадзеная кніга сапраўды з’яўляецца з’явай выключнай, бо ў ёй упершыню грунтоўна прасочваюцца ўсе этапы станаўлення і развіцця беларускага тэатра – ад аматарскіх калектываў да прафесійных устаноў культуры. Невыпадкова абраныя і храналагічныя рамкі (1920-30 гг.), таму што працэс пашырэння і якаснай трансфармацыі тэатральнага мастацтва ў нашай краіне адбываўся найбольш актыўна якраз у дадзены перыяд.
А. Масквін распавёў прысутным пра стварэнне першых беларускіх тэатраў (БДТ-1 у Мінску і БДТ-2 у Віцебску), падрыхтоўку актораў для іх, працу выбітнага рэжысёра Е. Міровіча. Звяртаўся даследчык і да дзейнасці перасоўных вандроўных тэатраў У. Галубка, І. Буйніцкага. Не былі пакінутыя па-за ўвагай таксама найбольш папулярныя пісьменнікі-драматургі, п’есы якіх мелі поспех у першай трэці ХХ ст.
Аўдыторыя слухала вельмі ўважліва, доказам чаго была вялікая колькасць пытанняў. Студэнты цікавіліся запатрабаванасцю беларускай драматургіі за мяжой, сучаснымі прэм’ерамі і постацямі майстроў сцэны. Не пакінулі прысутных абыякавымі таксама асабістыя моманты з жыцця навукоўца (наведаныя ім прыгожыя мясціны, любімыя літаратурныя аўтары і інш.).
Аляксандр Дакукін, студэнт 4 курса