Працяг глыбокай размовы
- Подробности
- Просмотров: 671
“Паэт-філосаф, творчасць якога нельга спасцігнуцьць”; “Філолаг з тонкім адчуваннем таямніцы слоў і магутнай здольнасцю іх увасаблення”; “Сучасны літаратуразнаўца нумар адзін”, – гэтыя і іншыя характарыстыкі гучалі ў адрас знакамітага беларускага пісьменніка Алеся Разанава, які на пачатку кастрычніка наведаў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
На сустрэчы адбылася першая ў краіне прэзентацыя кнігі перастварэнняў прадмоў і пасляслоўяў вялікага першадрукара “ Францыск Скарына. Маем найбольшае самі.”
Аўтар адразу растлумачыў назву кнігі: “Мы, беларусы, багатыя і ў, той жа час, бедныя. Мы маем спадчыну, сваю адметную культуру, але не разумеем іх каштоўнасці. Калі не актывізаваць гэты скарб, ён ў хуткім часе знікне зусім. Ажывіце яго!”
Пасля закліку пісьменнік перайшоў да разважанняў пра асобу і творчасць знакамітага першадрукара: “Францыск Скарына – асветнік свайго часу, але і наша сучаснае жыццё патрабуе асветы. Бо тэксты яго прадмоў усё ж такі далёкія сённяшняму чалавеку: іншая стылістыка, хапае “недагавораных” старонак. Мая роля ў тым, каб дапамагчы выявіцца гэтым “парасткам”. У поўнай меры ацаніць арыгінальнасць тэкстаў ў паэтычнай асучасненай форме прысутныя змаглі, калі адчулі іх з вуснаў самаго паэта.
Таксама нельга не прыгадаць той цікавасці, якую выклікала асоба самога пісьменніка. Удзельнікі сустрэчы пыталіся пра яго творчы шлях, працэс напісання вершаў, любімыя творы. Гаварылі таксама і пра вечныя тэмы: каханне, прыгажосць, суадносіны душы і цела, ролю чалавека ў гэтым свеце.
Вельмі спецыфічна ўспрымаліся квантэмы – аўтарскі жанр Алеся Разанава. Маленькія памерам, без рыфмы, але прасякнутыя глыбокім сэнсам і адметным імпульсам, яны ўразілі і ўсхвалявалі прысутных.
Напрыканцы сустрэчы творца так адкажа на адно з пытанняў: “ Чаму я пішу? Не ведаю. Гэта тое ж самае, калі б вы задумваліся, чаму робіце наступны крок. Відаць, унутраны чалавек патрабуе слова.”
Хочацца пажадаць, каб пісьменнік і далей крочыў па сваёй творчай дарозе, бо ўжо пройдзенае ім – гэта вялікі ўклад у спадчыну беларускай літаратуры.
Н. Печанькова, студэнтка ГДУ імя Ф.Скарыны.
5.10.2017
ФІЛФАКАЎСКІЯ СУСТРЭЧЫ
- Подробности
- Просмотров: 1037
Надзвычай цікавая сутрэча адбылася на філалагічным факультэце. Да студэнтаў завіталі: прафесар Лонданскага ўніверсітэта, аўтар грунтоўных манаграфій па беларускай літаратуры Арнольд Макмілін; Наталля Русецкая, паэтка, перакладчыца, даследчыца шматмоўнай даўняй беларускай літаратуры, выкладчыца беларускай літаратуры Люблінскага ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Польша); Ірына Шаўлякова, вядомы беларускі крытык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, начальнік упраўлення навукова-метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу навукова-метадычнай установы “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Арнольд Макмілін распавядаў пра сваё знаёмства з беларускімі пісьменнікамі, сваё захапленне беларускай літаратурай, працай над манаграфіямі па беларускай літаратуры. Асабліва ўразіла студэнтаў добрае валоданне прафесарам беларускай мовай. Арнольд Макмілін прадставіў сваю новую кнігу «Рунь», якая пабачыла свет у 2016 годзе і ў якой прааналізавана творчасць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагоддзя.
Наталля Русецкая прэзентавала свой новы паэтычны зборнік “Каштаны ў кішэнях”, распавяла пра працу над перакладамі на беларускую мову твораў польскіх паэтаў, пра кафедру беларусістыкі Люблінскага ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай (Польша).
Ірына Шаўлякова падзялілася сваім бачаннем спецыфікі сучаснага літаратуранага працэсу, расказала пра не заўсёды бясхмарныя ўзаемаадносіны аўтараў і крытыкаў.
Студэнты з захапленнем слухалі выступленні шаноўных гасцей, задавалі шмат пытанняў.
Анжэла Мельнікава,
дацэнт кафедры беларускай літаратуры
Вынікі ідэйна-выхаваўчай работы за 2014-2015 вучэбны год
- Подробности
- Просмотров: 3806
Кафедра беларускай літаратуры плённа і паспяхова рэалізавала ідэйна-выхаваўчае выхаванне студэнтаў у гэтым вучэбным годзе. Былі арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі Гомельшчыны, на нашу кафедру завітвалі знакамітыя дзеячы культуры і СМІ.
25.11.2014 – сустрэча з бардам А. Мельнікавым
30.09.2015 – сустрэча з бардам Э. Акуліным, паэтам Л. Дранько-Майсюком, пісьменнікамі Г. Лапаціным і А. Бароўскім
20.10.2014 – сустрэча з пісьменніцай Л. Раманавай і пісьменнікамі Г. Сакавічам і Г. Лапаціным
30.03.2015 – сустрэча з пісьменнікамі і паэтамі Ц. Чарнякевічам, Г. Янкута, І. Бабковым, А. Хадановічам і С. Балахонавым
06.20.2014 – сустрэча з бардам В. Цярэшчанка
30.03.2015 – сустрэча з А. Хадановічам