Конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі

16.05.2019 дацэнтам кафедры беларускай мовы арганізаваны і праведзены конкурс на лепшую прэзентацыю педагагічнай практыкі сярод студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (к.1, аўд. 2-12). Студэнты вельмі творча падышлі да дадзенага мерапрыемства, падрыхтаваўшы цікавыя камп’ютарныя прэзентацыі і відэафільм. Прэзентацыі былі крэатыўнымі, займальнымі, і кожная нечым уразіла. 

Неделя дружбы

15 мая 2019 года в рамках фестиваля иностранных студентов Неделя Дружбы «Интер-ГГУ» студенты группы А-15(1) (Бабаева Багул, Ишанкулов Камолжон, Аннанурова Бахар, Гараева Гулялек, Курбанова Лачын, Хасанова Гунча, Хелимова Айнур) под руководством доцента кафедры белорусского языка Шведовой З.В. приняли участие  в конкурсе-викторине «Беларусь на карте мира» (8 корпус, ауд. 2-6), где заняли 1 место.

1

Дзеля Памяці Герояў Перамогі

4 мая 2019 года выкладчыкі (А.А. Кастрыца, К.Л. Хазанава, С.Б. Цыбакова) і студэнты (групы БФ-21, РФ-31) філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, які прайшоў у мемарыяла Алея Герояў. 

На пачатку мерапрыемства студэнты ўсклалі кветкі да Памятных дошак, прысвечаных выкладчыкам ГДУ імя Ф. Скарыны - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны: У.А.Анічэнку, М.А.Дзмітрыеву, І.Ф.Харламаву.

 

Подробнее: Дзеля Памяці Герояў Перамогі

Не згасае святло беларускай мовы

 

23  красавіка 2019 студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы к.ф.н. К. Л. Хазанавай у аўдыторыі 2-12 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ў 12 гадзін правялі круглы стол “Святло беларускай мовы не згасне: беларускае мовазнаўства ў ХХІ ст.” Да мерапрыемства студэнты падрыхтавалі паведамленні, прысвечаныя навуковым падзеям і вядомым навукоўцам, пакінуўшым свой адбітак у беларускай лінгвістыцы ў канцы ХХ ст. і ў нулявых і дзясятых гадах ХХІ ст.

 

Подробнее: Не згасае святло беларускай мовы

Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”

Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.

З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія,...

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates